У фізіцы элементарных часціц Y базон, як і X базон, — вельмі масіўная гіпатэтычная элементарная часціца, аналагічная W і Z базонам у Стандартнай мадэлі.

Розныя тэорыі вялікага аб’яднання прадказваюць розныя ўласцівасці Y базона. Ён пераносіць узаемадзеянне паміж кваркамі і лептонамі і мае дробавы электрычны зарад +(1/3)e і тры колеры, як і кваркі. Пад яго дзеяннем кваркі ператвараюцца ў лептоны, маючы перадумовай парушэнне законаў захавання барыённага і лептонных лікаў і, такім чынам, распад пратона.

Прыклад правіць

Прыклад рэакцыі з удзелам Y базона:

 

У гэтым працэсе два кваркі (u-кварк і d-кварк) ператвараюцца ў d-антыкварк і лептон — электроннае антынейтрына.

Спасылкі правіць