Yellow Brick Roadбеларуская рок-група, якая з'явілася на свет у 2009 годзе.

Yellow Brick Road
Асноўная інфармацыя
Жанры Прагрэсіўны рок
Глэм-рок
Гады 2009-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень англійская, беларуская
Склад Ян Максімовіч
Павел Вялічка
Ілля Давідовіч
Яўген «Yellow Kid»[1] Сухавей
Яраслаў Стамляла
Дзмітрый Хламаў
Ян Яраш
Іншыя
праекты
Sang Sattawood, Drezden
yellowbrickroad.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У склад Yellow Brick Road увайшлі музыкі, якія ўжо зарэкамендавалі сабе ўдзелам у розных беларускіх групах. За першыя два гады існавання Yellow Brick Road далі канцэрты не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Германіі і Чэхіі. У красавіку 2009 года гурт выпускае дэбютны EP «We have something good for you». У чэрвені 2009 года музыкі становяцца лаўрэатамі міжнароднага рок-фэсту «Rock-Line» ў горадзе Перм, выступіўшы перад 30000 аўдыторыяй. У жніўні 2009 года выходзіць першы альбом «12 stories»[2], у падтрымку якога Yellow Brick Road паспяхова адыгрываюць тур па Беларусі, Расіі, Літве, Латвіі і Эстоніі.

У лютым 2010 года Yellow Brick Road выпускаюць EP «Cat and Dog» і адпраўляюцца ў другі тур па Еўропе. На працягу месяца YBR выступалі ўжо ў знаёмых для іх Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, а таксама ў Польшчы, Германіі і Чэхіі. У маі 2010 група выступіла на фестывалі «AVANT FEST», падзяліўшы сцэну з The Horrors. У чэрвені 2010 года YBR праходзяць адбор з 120 груп на буйны беларускі open-air «Рок за Бобров», дзе дзеляць сцэну з Воплі Відоплясова. У чэрвені 2010 года YBR былі выбраны з 25 беларускіх гуртоў для ўдзелу ў міжнародным конкурсе «Rock Noca» у Польшчы. У жніўні выходзіць новы альбом «Honeymoon»[3], у падтрымку якога Yellow Brick Road даюць 25 канцэртаў у Еўропе. Фінальным акордам тура стала грандыёзнае шоў на самай вялікай клубнай пляцоўцы Мінска 26 лістапада.

27 сакавіка 2011 года Yellow Brick Road разагравалі Deep Purple на канцэрце ў Мінску. Летам 2011 група выступае на буйных фестывалях у Польшчы, Літве, Латвіі і Расіі. 19 кастрычніка 2011 года YBR прэзентуе новы live-кліп на песню S.Y.S.T.R.N.R. 18 лістапада 2011 года ў кінатэатры «Центр-видео» Yellow Brick Road прэзентуе DVD «Honeymoon Live» па матывах канцэрту 26/11/10 у Мінску.

Летам 2012 года YBR прыступілі да запісу трэцяга па ліку альбома «Futuremental», у стварэнні якога задзейнічана вялікая колькасць рок, джаз, соўл і электрамузыкаў.[4] Гурт уганаранаваны прэміяй «Даём рады» ў намінацыі «Альбомы 2012», падзяліўшы прыз разам з гуртамі Akute і Дай дарогу![5], а таксама прэміяй «Rock Profi» за гэты ж альбом[6].

Склад правіць

Дыскаграфія правіць

Факты правіць

  • YBR выступалі на адной сцэне з Deep Purple (27.03.11, Мінск, Палац Спорту) і c The Horrors на фестывалі «Avant 2010» у Маскве.
  • Ляпіс Трубяцкі і YBR прадстаўлялі Беларусь на усерасійскім фестывалі «Rock-Line» у горадзе Перм (з 27 па 28 чэрвеня 2009 года).
  • У верасні 2010 года, знаходзячыся ў горадзе Алітус, YBR далі тры канцэрты за адзін дзень, выступіўшы раніцай у школе, і ўвечары ў двух клубах запар.
  • Летам 2011 года, YBR адкрывалі матч мясцовай футбольнай каманды Дайнава у літоўскім горадзе Алітус. Выступленне праходзіла перад гульнёй і ў перапынках на мясцовым стадыёне «Міеста».

Зноскі

Спасылкі правіць