Адмысловыя гарады Японіі
Адмысловыя гарады (яп.: 特例市 Токурэй-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае больш за 200 000 чалавек. Яны вызначаюцца ўрадавай камісіяй на падставе параграфа 1, раздзела 23, артыкула 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні» і сумеснага рашэння горада-кандыдата і савета прэфектуры.
Адміністрацыйны падзел Японіі |
Узровень прэфектур |
Прэфектуры Японіі (都道府県 то-до:-фу-кэн) |
Адзінкі меншага ўзроўню |
Акругі Японіі (支庁 ситё:) Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі) Паветы (郡 гун) |
Муніцыпальны ўзровень |
Цэнтральныя гарады (中核市 тю:каку сі) Адмысловыя гарады (特例市 токурэй сі) Гарады (市 сі) Адмысловыя раёны Токіа (特別区 токубэцу ку) Раёны гарадоў (区 ку) Мястэчкі (町 тё: / маці) Вёскі (村 сон / мура) |
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання |
Адмысловым гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у вобласці аховы здароўя, навакольныя асяроддзя, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць цэнтральныя гарады Японіі.
Спіс адмысловых гарадоў
правіцьПаводле даных на 1 красавіка 2010 года ў Японіі налічваецца 41 горад, які мае статус «адмысловага»[1].
Рэгіён | Прэфектура | Назва | Дата прызначэння |
Насельніцтва (1 мая 2010) |
Плошча, км² |
---|---|---|---|---|---|
Тахоку | Аомары | Хатынохэ | 1 красавіка 2001 | 236 995 | 305,19 |
Ямагата | Ямагата | 1 красавіка 2001 | 254 178 | 381,34 | |
Канто | Ібаракі | Міто | 1 красавіка 2001 | 265 829 | 217,43 |
Цукуба | 1 красавіка 2001 | 214 243 | 284,07 | ||
Гуму | Такасакі | 1 красавіка 2001 | 369 380 | 487,35 | |
Ісэсакі | 1 красавіка 2001 | 204 406 | 139,33 | ||
Ота | 1 красавіка 2001 | 214 065 | 176,49 | ||
Сайтама | Кавагуты | 1 красавіка 2001 | 503 306 | 55,75 | |
Такарадзава | 1 красавіка 2001 | 340 563 | 71,99 | ||
Касігая | 1 красавіка 2001 | 325 280 | 60,31 | ||
Соку | 1 красавіка 2004 | 240 929 | 27,42 | ||
Касукабэ | 1 красавіка 2009 | 236 153 | 65,98 | ||
Кумагая | 1 красавіка 2009 | 203 685 | 159,88 | ||
Канагава | Адавара | 1 лістапада 2000 | 198 545 | 114,09 | |
Ямата | 1 лістапада 2000 | 226 247 | 27,06 | ||
Хірацука | 1 красавіка 2001 | 260 009 | 67,83 | ||
Ацугі | 1 красавіка 2002 | 225 526 | 93,83 | ||
Тыгасакі | 1 красавіка 2003 | 234 715 | 35,71 | ||
Цюбу | Ніігата | Дзёэцу | 1 красавіка 2007 | 282 929 | 890,91 |
Нагаока | 1 красавіка 2007 | 203 438 | 973,54 | ||
Фукуі | Фукуі | 1 лістапада 2000 | 267 020 | 536,17 | |
Яманасі | Кофу | 1 лістапада 2000 | 198 125 | 212,41 | |
Нагана | Мацумота | 1 лістапада 2000 | 241 342 | 978,77 | |
Сідзуока | Нумадзу | 1 лістапада 2000 | 204 374 | 187,12 | |
Фудзі | 1 красавіка 2001 | 253 921 | 245,02 | ||
Айты | Касугаі | 1 красавіка 2001 | 303 416 | 92,71 | |
Ітыномія | 1 красавіка 2002 | 379 130 | 113,91 | ||
Кінкі | Міэ | Ёкаіці | 1 лістапада 2000 | 307 027 | 205,53 |
Осака | Таёнака | 1 красавіка 2001 | 388 378 | 36,38 | |
Суйта | 1 красавіка 2001 | 354 731 | 36,11 | ||
Хіраката | 1 красавіка 2001 | 406 815 | 65,08 | ||
Ібаракі | 1 красавіка 2001 | 274 593 | 76,52 | ||
Яо | 1 красавіка 2001 | 271 002 | 41,71 | ||
Неягава | 1 красавіка 2001 | 238 100 | 24,73 | ||
Кісівада | 1 красавіка 2002 | 199 196 | 72,24 | ||
Хіёга | Акасі | 1 красавіка 2002 | 292 822 | 49,25 | |
Какагава | 1 красавіка 2002 | 268 686 | 138,51 | ||
Такарадзука | 1 красавіка 2003 | 225 483 | 101,80 | ||
Цюгоку | Хірасіма | Курэ | 1 лістапада 2000 | 241 752 | 353,76 |
Таторы | Таторы | 1 кастрычніка 2005 | 197 690 | 765,66 | |
Кюсю | Нагасакі | Сасеба | 1 красавіка 2001 | 261 519 | 426,35 |
Былыя адмысловыя гарады
правіцьВосем адмысловых гарадоў дасягнулі статусу цэнтральных ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада:
- Хакадатэ (Хакайда) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 кастрычніка 2005;
- Сімідзу (Сідзуока) — атрымаў статус адмысловага горада 1 красавіка 2001 года, 1 красавіка 2003 года зліўся са старым горадам Сідзуока, пасля чаго той дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказам урада, 1 кастрычніка 2005;
- Сіманасекі (Ямагуты) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2002 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада ў 2005 годзе пасля зліцця з пасёлкамі Кікугава, Таёта, Таёура і Хахоку;
- Марыёка (Іватэ) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
- Курумэ (Фукуока) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
- Маэбасі (Гуму) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
- Оцу (Сіга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
- Амагасакі (Хіёга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года.
Зноскі
Спасылкі
правіць- 中核市・特例市 (яп.) . Ministry of Internal Affairs and Communications. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 9 ліпеня 2010.
- 地方自治法第二百五十二条の二十六の三第一項の特例市の指定に関する政令 (яп.)(недаступная спасылка). Ministry of Internal Affairs and Communications. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 9 ліпеня 2010.