Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе[2] (малд.: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria[3], укр.: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я, руск.: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сістэме адміністрацыйнага дзялення Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, размешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 года «Аб асноўных палажэннях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» [2].

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе
малд.: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria
укр.: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я
руск.: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье
Краіна  Малдова
Уваходзіць у
Афіцыйныя мовы малдаўская, украінская, руская[1]
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 MD-SN
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэнне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэння выключаны муніцыпій Бендэры, але ўваходзіць муніцыпій Ціраспаль.

Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме Рэспублікі Малдова 2001 года[4] (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Ціраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Зноскі