Адміністрацыйны падзел Польшчы (1975—1998)

Адміністрацыйны падзел Польшчы ў 1975–1998 гадахадміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які дзейнічаў з 1 чэрвеня 1975 года па 29 снежня 1989 года ў Польскай Народнай Рэспубліцы і з 30 снежня 1989 года па 31 снежня 1998 года ў Рэспубліцы Польшча.

Адміністрацыйны падзел Польшчы (1975—1998)

Уведзены Законам ПНР ад 28 мая 1975 года аб двухузроўневым адміністрацыйным падзеле дзяржавы і папраўкамі да закона аб народных саветах. Дзейнічаў да рэформы ў 1999 годзе. Было створана 49 ваяводстваў, а прамежкавы адміністрацыйны ўзровень – паветы – ліквідаваліся.

Нешматлікія ваяводствы мелі больш за 1 млн жыхароў. У многіх выпадках цэнтрамі ваяводстваў былі сярэднія або малыя правінцыйныя гарады. Многія меншыя гарады і мястэчкі былі ўключаны ў склад больш буйных гарадоў, каб штучна стварыць буйныя гарадзкія цэнтры.

Гісторыя правіць

Прычына рэформы – жаданне ўзмацніць кантроль над ніжэйшымі пластамі дзяржаўнага апарату з боку Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Пасля прыходу да ўлады Эдварда Герэка і разгрому апазіцыі ў Палітбюро працягваўся супраціў з боку нізоў партыі. Праз рэарганізацыю адміністрацыі і новы тэрытарыяльны падзел Герэк здолеў увесці «сваіх людзей» у ваяводскія камітэты і разбіць старыя групоўкі.

Існаваў падзел не як сёння: на гарадскія, гарадско-сельскія і сельскія гміны, а на гарады і гміны як асноўныя адміністрацыйныя адзінкі. Першапачаткова Польшча была падзелена на 2 343 гміны і 814 гарадоў, гэта значыць на 3 157 адзінак ніжэйшага ўзроўню. Варшава, Лодзь, Кракаў і Уроцлаў мелі асаблівы статус з унутраным падзелам на раёны як дапаможныя адміністрацыйныя адзінкі.

Варшаўскае ваяводзтва мела статус сталічнага (да 26 мая 1990 года), а Лодзьскае і Кракаўскае — гарадскіх (да 30 чэрвеня 1984 года).

На тэрыторыі ваяводстваў прадстаўнічыя органы называліся «Народная рада горада». На тэрыторыі Урацлаўскага ваяводства ваяводская рада называўся «Народная рада Уроцлаўскага ваяводства і горада Уроцлава», гэта значыць, што фактычна выдзялення горада Уроцлава ў асобную адзінку ад Уроцлаўскага ваяводства так і не адбылося.

Ваяводствы правіць

У 1975—1998 гадах існавалі наступныя ваяводствы:

Палажэнне на карце Ваяводства Цэнтр Плошча
(1998, км²)
Насельніцтва
(1997, тыс.)
Колькасць гмін (1997) Колькасць гарадскіх гмін (1997) Колькасць вяскова-гарадскіх гмін (1997) Колькасць вясковых гмін (1997) Колькасць гарадоў (1997)
  Альштынскае   Ольштын 12 327 776 58 10 13 35 23
  Апольскае   Аполе 8535 1023,7 65 3 27 35 30
  Астралэнцкае   Астралэнка 6498 410,8 44 4 6 34 10
  Беластоцкае   Беласток 10 055 701,7 55 5 15 35 20
  Бельскае   Бельска-Бяла 3704 924 59 8 10 41 18
  Быдгашчскае   Быдгашч 10 349 1135,2 59 3 25 31 28
  Бяльскападляскае   Бяла Падляска 5348 309 40 4 2 34 6
  Валбжыхскае   Валбжых 4168 735,3 45 15 16 14 31
  Варшаўскае   Варшава 3788 2418,4 58 25 13 20 28
  Гданьскае   Гданьск 7394 1464,8 63 16 5 42 21
  Гожаўскае   Гожаў Велькапольскі 8484 513,3 40 2 20 18 22
  Еленягурскае   Яленя Гура 4379 523,9 40 12 13 15 25
  Жэшоўскае   Жэшаў 4397 751,9 47 4 9 34 13
  Замойскае   Замасць 6980 490,6 57 4 6 47 10
  Зеленагурскае   Зялёна Гура 8868 677,8 57 7 21 29 28
  Калішскае   Каліш 6512 723,5 58 3 17 38 20
  Катавіцкае   Катавіцы 6650 3908,6 97 39 16 42 55
  Кашалінскае   Кашалін 8470 526 41 6 12 23 18
  Келецкае   Кельцы 9211 1132,8 80 4 18 58 22
  Конінскае   Конін 5139 480,6 48 4 14 30 18
  Кракаўскае   Кракаў 3254 1242,5 39 1 12 26 13
  Кросненскае   Кросна 5702 509,5 44 3 9 32 12
  Лодзьскае   Лодзь 1524 1105,4 18 6 2 10 8
  Ломжынскае   Ломжа 6684 353,2 46 5 7 34 8
  Люблінскае   Люблін 6792 1027,5 69 6 11 52 17
  Лягніцкае   Лягніца 4037 525,3 48 4 14 30 18
  Ляшчынскае   Лешна 4154 398,8 32 2 18 12 20
  Новасандэцкае   Новы Сонч 5576 743,1 59 9 5 45 14
  Пазнаньскае   Познань 8151 1360,8 62 5 29 28 34
  Пільскае   Піла 8205 496,5 43 6 18 19 24
  Плоцкае   Плоцк 5117 521,2 48 5 5 38 10
  Пшэмысльскае   Пшэмысль 4437 415,5 41 6 5 30 11
  Пятркоўскае   Пётркаў Трыбунальскі 6266 642,9 56 4 7 45 11
  Радамскае   Радам 7294 764 63 2 14 47 16
  Скернявіцкае   Скернявіцы 3960 423,9 44 6 2 36 8
  Слупскае   Слупск 7453 428,5 37 6 5 26 11
  Сувальскае   Сувалкі 10 490 488,5 48 5 10 33 15
  Сядлецкае   Седльцы 8499 661,6 74 7 6 61 13
  Сярадзкае   Серадз 4868 412,7 42 2 8 32 10
  Тарнабжэгскае   Тарнобжаг 6283 610 55 3 14 38 17
  Тарноўскае   Тарнаў 4151 698,5 48 3 7 38 10
  Таруньскае   Торунь 5348 673,9 49 8 5 36 13
  Улацлаўскае   Улацлавак 4402 434,9 46 8 7 31 15
  Урацлаўскае   Уроцлаў 6287 1137,3 40 3 15 22 18
  Хэлмскае   Хэлм 3866 249,4 30 4 0 26 4
  Цеханоўскае   Цяханаў 6362 436,9 51 5 6 40 11
  Чэнстахоўскае   Чэнстахова 6182 780,6 58 4 13 41 17
  Шчэцінскае   Шчэцін 9982 995,1 54 3 28 23 31
  Эльблёнгскае   Эльблёнг 6103 494,4 42 5 13 24 18