Аднаклетачныя арганізмы
Аднакле́тачныя аргані́змы — парафілетычная група жывых арганізмаў, целы якіх складаецца з адной (у адрозненне ад шматклетачных) клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі аднаклетачных: пракарыёты (бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці) і эўкарыёты (зялёныя і іншыя водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. Аднаклетачныя спалучаюць уласцівасці клеткі і самастойнага арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўтвараюць калоніі. Ад аднаклетачных узніклі шматклетачныя.
Аднаклетачныя арганізмы адрозніваюцца па форме і памерах, якія вар'іруюць ад 0,3 мкм (некаторыя бактэрыі, напрыклад, мікаплазмы) да 20 см (некаторыя ксенафіяфоры, напрыклад, Syringammina fragilissima). Большасць аднаклетачных арганізмаў нябачныя для вока чалавека, і каб іх разгледзець, патрэбны мікраскоп.
Літаратура
правіць- Аднаклетачныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх