Адносіны паміж Іракскім Курдыстанам і Сірыйскім Курдыстанам

Дэмакратычная Федэрацыя Паўночнай Сірыі (ДФСС) мае прыкметнае культурнае сваяцтва з Іракскім Курдыстанам, аўтаномным раёнам Ірака: і там, і там значную частку насельніцтва складаюць курды. Аднак у гэтых дзяржаўных утварэнняў маецца шмат палітычных рознагалоссяў. ДФСС і Іракскі Курдыстан супрацоўнічаюць у ваеннай сферы. У той жа час Рэгіянальны ўрад Курдыстана, які ўзначальвае Дэмакратычная партыя Курдыстана (KDP), з’яўляецца саюзнікам Турцыі і ўзаемадзейнічае з ёй у мэтах забеспячэння эканамічнай блакады ДФСС[1][2]. «Султанская сістэма» Іракскага Курдыстана[3] кантрастуе з дэмакратычным канфедэралізмам ДФСС.

Ідэалагічныя адрозненніПравіць

Адносіны ДФСС з Рэгіянальным урадам Курдыстана ў Іраку ўскладненыя. Дамінуючая палітычная сіла ДФСС, партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), уваходзіць ў Саюз суполак Курдыстана (KCK). Адна з праблем заключаецца ў тым, што кіруючая партыя Іракскага Курдыстана, Дэмакратычная партыя Курдыстана, разглядае сябе і саюзныя курдскія партыі ў іншых краінах як больш кансерватыўную і нацыяналістычную альтэрнатыву лібертарныя-сацыялістычнай ідэалогіі KCK[3].

Яшчэ больш, чым KCK ў цэлым, PYD крытычна ставіцца да любой формы нацыяналізму[4], уключаючы курдскі нацыяналізм. З-за гэтага PYD знаходзіцца ў канфлікце з курдскімі нацыяналістычнымі поглядамі Курдскага нацыянальнага савета (KNC), заснаванага ў Сірыйскім Курдыстане пры падтрымцы KDP[5].

У 2012 годзе пры пасярэдніцтве прэзідэнта Іракскага Курдыстана Масуда Барзані быў сфармаваны Вышэйшы курдскі савет[6], які ўключае аднолькавую колькасць прадстаўнікоў PYD і KNC[7].

Знешнепалітычны складнік. Турцыя і турэцка-курдская канфліктПравіць

Арганізацыі-ўдзельнікі KCK ў суседніх дзяржавах з аўтахтоннымі курдскімі меншасцямі альбо абвешчаныя па-за законам (у Іране і ў Турцыі), альбо палітычна маргінальныя у параўнанні з іншымі курдскімі партыямі (у Іраку). Аднак ДФСС, кіраваная PYD, стала мадэллю для палітычнага парадку дня KCK і іх плана ў цэлым.

За межамі Сірыі ў ДФСС ёсць нямала тых, хто спачувае — напрыклад, некаторыя курды ў Турцыі. Падчас баёў за Кабані многія этнічныя курдскія грамадзяне Турцыі перасеклі мяжу і ўдзельнічалі ў абароне горада ў якасці добраахвотнікаў. Пасля вяртання ў Турэцкі Курдыстан некаторыя з іх прынялі ўдзел у адноўленым турэцка-курдскім канфлікце, дзе навыкі, набытыя імі ў час бою ў Кабані, былі выкарыстаныя ў вулічных баях у Турцыі[8][9].

Вайна з Ісламскім дзяржавайПравіць

ДФСС і Іракскі Курдыстан ўсвядомілі неабходнасць кампрамісаў з-за пагрозы ў асобе ІД. Фарміраванні Пешмерга (узброеныя сілы Іракскага Курдыстана) прынялі ўдзел у баях за Кабані[10][11] і каардынавалі свае дзеянні з YPG падчас баёў у Эль-Хасаке[12]. Па некаторых дадзеных, абмяркоўвалася нават зліццё ўзброеных сіл сірыйскіх і іракскіх курдаў у новае фармаванне з адзіным камандаваннем і іншай назвай[10].

Тым не менш, падчас канфлікту ў Сірыйскім Курдыстане паведамлялася аб сутычках паміж YPG, з аднаго боку, і прыхільнікамі Барзані[13] і KNC[14], з другога.

Зноскі

  1. Fehim Tastekin Turkey Pulse Iraq’s intervention may change the equation in Syria's Kurdish regions (англ.) . Al-Monitor (7 лістапада 2017). Праверана 4 лістапада 2018.
  2. Mark Townsend Syria’s Kurds march on to Raqqa and the sea (англ.) . The Guardian (6 мая 2017). Праверана 4 лістапада 2018.
  3. 3,0 3,1 Kawa Hassan Kurdistan’s Politicized Society Confronts a Sultanistic System (англ.) . Carnegie Middle East Center (18 жніўня 2015). Праверана 3 лістапада 2018.
  4. Syrian Kurdish leader: We will respect outcome of independence referendum (англ.) . ARA News (3 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2017. Праверана 3 лістапада 2018.
  5. Kurdish National Council announces plan for setting up ‘Syrian Kurdistan Region’ (англ.) . ARA News (4 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2017. Праверана 3 лістапада 2018.
  6. The Kurdish National Council in Syria (англ.) . Carnegie Middle East Center (15 лютага 2012). Праверана 4 лістапада 2018.
  7. Now Kurds are in charge of their fate: Syrian Kurdish official (англ.) . Rudaw (29 ліпеня 2012). Праверана 4 лістапада 2018.
  8. Kadri Gursel 6 reasons why Turkey's war against the PKK won't last (англ.) . Al-Monitor (8 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016. Праверана 20 мая 2016.
  9. Aaron Stein Kurdish Militants and Turkey’s New Urban Insurgency (англ.) . War On The Rocks (23 сакавіка 2016). Праверана 3 лістапада 2018.
  10. 10,0 10,1 Till F. Paasche Syrian and Iraqi Kurds: Conflict and Cooperation (англ.) . Middle East Policy Council (9 чэрвеня 2015). Праверана 4 лістапада 2018.
  11. Humeyra Pamuk, Raheem Salman Kurdish peshmerga forces enter Syria's Kobani after further air strikes (англ.) . Reuters (31 кастрычніка 2014). Праверана 4 лістапада 2018.
  12. Tom Perry Syrian Kurds attack Islamic State in northeast (англ.) . Reuters (22 лютага 2015). Праверана 4 лістапада 2018.
  13. Al-Malikiyah: YPG ends siege of Kahf al‑Assad (англ.) , Kurd Watch, KurdWatch (2013-02-11). Праверана 4 лістапада 2018.
  14. PYD increases attacks on other Kurdish groups in Syria (англ.) , Daily Sabah (2016-04-12). Праверана 4 лістапада 2018.