Адольф Тыдэманд (нарв. Adolph Tidemand; 14 жніўня 1814, Мандал — 25 жніўня 1876, Осла) — нарвежскі мастак, прадстаўнік рамантызму і рэалізму ў жывапісе.

Адольф Тыдэманд
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 жніўня 1814(1814-08-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1876(1876-08-25)[3][1][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Christen Tidemand[d]
Жонка Claudine Marie Birgitte Tidemand[d][4]
Род дзейнасці мастак, genre painter, history painter
Жанр Norwegian romantic nationalism[d]
Вучоба
Уплыў Johan Ludwig Lund[d][5] і Theodor Hildebrandt[d][5]
Уплыў на Peter Eskilsson[d] і Theodor Spångberg[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

А. Тыдэманд нарадзіўся ў сям’і мытніка. Вучыўся маляванню спачатку ў прыватнага настаўніка, затым у Осла і ў Капенгагене (1832-37). З 1833 г. наведваў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1835 г. арганізуе сваю першую выставу ў сценах Акадэміі. У 1837-41 гадах працягвае навучанне ў Дзюсельдорфе. Работы, створаныя ў канцы 1830-х — пачатку 1840-х гадоў, паступова заваёўваюць яму прызнанне як майстру жывапісу ў Германіі, Даніі, Швецыі і Нарвегіі.

У 1841 годзе А. Тыдэманд, разам з братам Эмілем, з’яжджае ў Італію, удасканальваць свой мастацкі стыль. 1842-45 гады ён праводзіць у вандроўках па Нарвегіі, падчас якіх піша некалькі палотнаў. У 1845 годзе Тыдэманд жэніцца з Клаўдзіяй Егер і, разам з жонкай, з’язджае ў Дзюсельдорф. У 1850-я гады мастак атрымлівае мноства заказаў, у тым ліку і ад караля Швецыі і Нарвегіі Оскара II (серыя «Сялянская жыццё» для замка Оскарсхал, 1852 год). У 1867 годзе мастак удзельнічае ў Сусветнай выставе ў Парыжы. З 1869 года — ганаровы прафесар мастацтваў Дзюсельдорфскай акадэміі.

А. Тыдэманд вядомы як мастак-рэаліст, які не баяўся ставіць у сваіх працах вострыя сацыяльна-крытычныя пытанні. Таксама аўтар палотнаў, прысвечаных гістарычнай тэматыцы, пейзажам, майстар партрэта. Больш за 100 карцін, напісаных А. Тыдэмандам, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Осла.

Зноскі