Адольф Хрыстафоравіч Гетнер
Адо́льф Хрыстафо́равіч Ге́тнер (8 студзеня 1887, Мітаўскі павет, Курляндская губерня — 1938[1], НКУС) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1918—1919 гг. наркам юстыцыі і член ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай рэспублікі.
Адольф Хрыстафоравіч Гетнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў Язэп Адамовіч |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў Язэп Адамовіч |
||||||
Папярэднік | Л. Л. Сакалоў | ||||||
Пераемнік | Майсей Сягаль | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
Папярэднік | Фрыц Кюсэ | ||||||
Пераемнік | Сяргей Карп | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Чарвякоў Язэп Адамовіч |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Майсей Сягаль | ||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1887 |
||||||
Смерць | 1938 | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мітаўскае рэальнае вучылішча. У 1917 г. удзельнік Кастрычніцкага перавароту ў Смаленску. З 1920 года член Мінскага губрэўкама, затым загадчык агульнага аддзела, старшыня Кантрольнай камісіі КП(б)Б, потым наркам юстыцыі БССР, нам. старшыні СНК БССР. З 1923 г. старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З 1925 г. сакратар Шклоўскага РК КП(б)Б, з 1933 — старшыня Магілёўскай раённай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Член ЦВК БССР і яго прэзідыумаў (1921—1924), член ЦБ КП(б)Б (1919—1924).
Арыштаваны органамі НКУС і асуджаны да ВМП у 1938 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ История в лицах(руск.) // Юстыцыя Беларусі. — 2009. — № 2. — С. 17. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. — Мн., 2004. — С. 375.
Спасылкі
правіць- Министры. Гетнер Адольф Христофорович Архівавана 11 снежня 2021. (руск.) // Сайт Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь