Адольф фон Менцэль

Адольф фон Менцэль (ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel; 8 снежня 1815, Брэслау — 9 лютага 1905, Берлін) — нямецкі мастак і ілюстратар, адзін з лідараў рамантычнага гістарызму.

Адольф фон Менцэль
ням.: Adolph von Menzel
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel
Дата нараджэння 8 снежня 1815(1815-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1905(1905-02-09)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, мастак-гравёр, літограф
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Член у
Узнагароды
Сайт adolph-von-menzel.com
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Брэслау ў сям’і прускага двараніна Карла Эрдмана фон Менцэля, які валодаў у горадзе ўласнай літаграфічнай майстэрняй. У 1830 годзе Адольф фон Менцэль пераехаў з сям’ёй у Берлін.

Першай мастацкай школай стала для Адольфа літаграфічная майстэрня бацькі. Стаўшы ў 1833 годзе карміцелем сям’і пасля смерці бацькі, ён браўся за любую працу: рабіў абедзенныя меню, запрашальныя квіткі і г. д. Адольф нядоўга (усяго 6 месяцаў) наведваў класы акадэміі майстэрстваў у Берліне і быў амаль самавукам. Упершыню зрабіўся вядомы ў 1833 годзе сшыткам малюнкаў, выкананых пяром і якія адлюстроўвалі «Жыццё мастака».

За гэтай юнацкай працай Менцеля ішлі шэраг ім самім літаграфаваных «Выдатнасцяў Брандэнбургскай гісторыі» (1834—1839, 12 аркушаў) і некалькі першых яго спроб у жывапісе алейнымі фарбамі, напрыклад, «Гульня ў шахматы» (1836), «Юрыдычная кансультацыя» (1837), «Судовае паседжанне» (1837) і іншыя працы. Але неўзабаве яму прыйшлося адкласці ў бок палітру і пэндзлі, каб заняцца стварэннем ілюстрацый да «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Франца Куглера (1839—1842) і пасля ілюстраваннем раскошнага выдання твораў Куглера (1843—49).

Зноскі

  1. а б Adolf Menzel
  2. а б Adolf Friedrich Erdmann von Menzel // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Менцель Адольф фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.