Адраджэнне моў (моўнае адраджэнне, таксама ажыўленне, ці аднаўленне моў) — працэс, які можа мець два значэнні:[1]

  • 1) аднаўленне канчаткова вымерлай мовы (гэта значыць такой, у якой не засталося ніводнага носьбіта) і ператварэнне яе ў жывую мову, якую выкарыстоўваюць падчас размоў хаця б невялікая група людзей;
  • 2) замаруджванне працэса вымірання яшчэ жывой, але знікаючай мовы, у ідэале так, каб колькасць яе носьбітаў не памяншалася, але павялічвалася і ў канцы канцоў дасягнула б такога ўзроўня, калі дзяля захавання мовы не патрабуецца асаблівых намаганняў.

Найбольш вядомы і удалы прыклад першага тыпа — іўрыт — поўнасцю адроджананая з мовы, якая вымерла два тысячагоддзі таму і якая захавалася толькі ў кніжным выглядзе, і якая стала дзяржаўнай мовай і роднай для некалькіх мільёнаў чалавек. Іншыя прыклады значна меней удалыя: корнская, мэнская мовы. Вядомы таксама спробы выкарыстання старажытных моў для вусных зносін, але якія звычайна не маюць мэты стварэння стабільнай групы носьбітаў: старажытнаанглійская, пруская мовы, санскрыт.

Сярод прыкладаў другога тыпа: ірландская мова, гэльская, маньчжурская, асобныя індзейскія мовы (у прыватнасці маках).

Падчас адраджэння першага, а зрэдку і другога тыпа, зыходная моўная сістэма відазмяняецца, як у сферы вымаўлення (мову засвойваюць людзі з роднымі мовамі, якія маюць іншыя фанетычныя сістэмы), так і ў сферы лексікі (шмат слоў не захавалася ці не існавала раней). Марфалогія і сінтаксіс падвяргаюцца меншым зменам.

Зноскі