Адрачэнне Міхаіла Аляксандравіча

Адрачэнне Міхаіла Аляксандравіча або адмова Вялікага князя Міхаіла ад успрымання вярхоўнай улады да вырашэння Устаноўчага сходу пасля адрачэння імператара Мікалая ІІ ад прастола з'яўляецца юрыдычным актам, які спыніў цараванне дынастыі Раманавых. Падпісаны 3 сакавіка (або 16 сакавіка паводле новага стылю) 1917 г. Гэты акт стаў адным з ключавых момантаў Лютаўскай рэвалюцыі і прыхода да ўлады Часовага ўрада.

Тэкст адмовы правіць

"Вялікі цяжар ўскладзены на мяне воляй брата майго, які перадаў мне Імператарскі Усерасійскі Прастол у час бяспрыкладнай вайны і хвалявання народа.

Адушаўлёны адзінай з усім народам думкай, што вышэй за ўсё карысць Радзімы нашай, прыняў я цвёрдае рашэнне ў тым толькі выпадку ўспрыняць вярхоўную ўладу, калі такой будзе воля вялікага народа нашага, якому і належыць ўсенародным галасаваннем абраць прадстаўнікоў сваіх ва Устаноўчы Сход, усталяваць лад праўлення і новыя асноўныя законы Дзяржавы Расійскай. Таму, заклікаючы блаславеньне Божае, прашу ўсіх грамадзян дзяржавы Расійскай падпарадкавацца Часоваму Ураду, які ўзнік па жаданню Дзяржаўнай Думы і надзелены ўсёй паўнатой улады, да таго, як скліканы ў магчыма самы кароткі тэрмін, на падставе ўсеагульнага, прамога, роўнага, тайнага галасавання Устаноўчы Сход сваім рашэннем аб вобразе праўлення выкажа волю народа.

Міхаіл.

3-га. сакавіка 1917 г. Петраград[1]"

Значэнне адмовы правіць

Тэхнічна Міхаіл быў апошнім імператарам дынастыі Раманавых, на карысць якога 2 сакавіка 1917 г. адрокся Мікалай ІІ. Паколькі Міхаіл адмовіўся ад імператарскай улады 3 сакавіка, ён быў імператарам прыкладна адзін дзень. Таксама ён стварыў сітуацыю, калі ніхто іншы з дынастыі Раманавых не мог законна прэтэндаваць на расійскі прэстол без яго згоды, бо ў адрозненні ад свайго брата, ён не адмовіўся ад вярхоўнай улады, а адклаў рашэнне да адпаведнага рашэння Устаноўчага сходу[2]

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Акт аб адрачэнні Мікалая ІІ ад прастола. Адмова ўспрыняць імператарскую ўладу Міхаіла. 1917 г. Беларускі пераклад// Блог Андрэя Берастоўскага
  2. Иоффе Г. З. Один шаг истории: Михаил Александрович не стал Михаилом II // Наука и жизнь : журнал. — № 11. — С. 2—10.