Адрачэнне апостала Пятра
Адрачэнне апостала Пятра — новазапаветны эпізод, калі апостал Пётр адрокся ад Ісуса Хрыста пасля Яго арышту, што было прадказана Ісусам яшчэ падчас Тайнай вячэры. Пётр тройчы адрокся ў страху, што яго таксама арыштуюць, а калі пачуў, як праспяваў певень, ён успомніў словы свайго Настаўніка і горка пашкадаваў і плакаў[1]. Гэты сюжэт сустракаецца ва ўсіх чатырох Евангеллях (Мц 26:69—75; Мк 14:66—72; Лк 22:55—62; Ін 18:15—18, 18:25—27).

Эпізод адносіцца да Пакут Хрыстовых і прыходзіцца да часу пасля арышту Ісуса ў Гефсіманскім садзе пасля пацалунку Іуды. Паводле храналогіі евангельскіх падзей гэта адбылося ў ноч з чацвярга на пятніцу.
Ход падзей правіць
Прадказанне правіць
Пра тое, што Пётр ад Яго адмовіцца, Ісус Хрыстос сказаў сваім вучням загадзя, падчас Апошняй Вячэры. Усе чатыры кананічныя Евангеллі адзначаюць гэты эпізод і момант з трохразовым адрачэннем перш чым заспявае певень (Мц 26:34; Лк 22:33; Ін 13:38), за выключэннем Марка, які выкладае, што певень заспявае двойчы (Мк 14:29—31).
Адрачэнне правіць
Пасля арышту Ісуса, Яго прывялі ў двор першасвятара Кайяфы. Пётр рушыў услед за натоўпам, але застаўся ў двары звонку, седзячы разам са слугамі (паводле Марка і Лукі — каля агню). Тут да яго падышла адна служанка, паводле Марка — служанка першасвятара, і сказала «і ты быў з Ісусам Галілеянінам». Паводле Яна Пётр яшчэ быў звонку, не ўваходзячы ў двор, і пазнала яго раба-брамніца, міма якой яго спрабаваў правесці знаёмы Кайяфу апостал, як прынята лічыць — апавядальнік, апостал Ян. Тут Пётр адрокся ад Настаўніка перад усімі ў першы раз. Паводле Марка, хоць і не ва ўсіх спісах рукапісаў, тут заспяваў певень у першы раз.
Затым яго зноў пазнала служанка, паводле Мацвея іншая, якая ўбачыла яго пасля таго, як ён выйшаў за браму, але паводле Марка — тая ж самая альбо нейкі мужчына, паводле Лукі і Яна, згодна з апошнім яны разам стаялі каля агню. Пётр адрокся ад Ісуса ў гэты момант другі раз.
Потым, паводле Мацвея, Марка і Лукі, да Пятра падышлі і сказалі, што ён сапраўды быў з Ісусам, таму што гаворыць як Галілеянін. Ян не згадвае пра факт акцэнту, затое кажа, што да яго падышоў адзін з рабоў першасвятара, які быў сваяком Малха, якому апостал раней у Гефсіманскім садзе адсек вуха, і апазнаў яго. Пётр адрокся ў трэці раз і тут заспяваў певень, паводле Марку — у другі раз.
Пакаянне Пятра правіць
Паводле трох евангелістаў, Пётр згадаў аб прароцтве як толькі заспяваў певень, а Лука дадае, што Ісус паглядзеў у гэты момант у вочы Пятру. Цікава, што Евангелле паводле Яна заканчваецца тым, што калі Ісус Хрыстос пасмяротна з'явіўся да вучняў Ён тройчы просіць ад Пятра пацвердзіць яго любоў да Сабе[2].
Лічыцца, што Пётр ніколі не забываў сваёй здрады. Святы Клімент, вучань Пятра, распавядае, што Пётр на працягу ўсяго астатняга жыцця пры спеве пеўня станавіўся на калені і, абліваючыся слязамі, каяўся ў сваім адрачэнні, хоць Сам Гасподзь, неўзабаве пасля Свайго ўваскрасення, дараваў яму.
Захавалася яшчэ адно старажытнае паданне, што вочы апостала Пятра былі чырвоныя ад частага і горкага плачу[3]. Певень стаў адным з вядомых атрыбутаў у хрысціянскім мастацтве.
Зноскі
- ↑ Peter: apostle for the whole church by Pheme Perkins. 2000. p. 85. ISBN 0-567-08743-3
- ↑ Repentance in Christian theology by Mark J. Boda, Gordon T. Smith. 2006. p. 110. ISBN 0-8146-5175-5
- ↑ Отречение апостола Петра // Глава из «Закона Божьего» протоиерея Серафима Слободского
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрачэнне апостала Пятра
- Отречение апостола Петра Архівавана 26 мая 2012.. ВидеоПаломник.ru
- Отречение апостола Петра. (Глава из «Закона Божия» протоиерея Серафима Слободского). Православный календарь