Адры́жка — выхад газаў або пішчы са страўнікава-кішачнага тракту, галоўным чынам, з стрававода і страўніка. Часта суправаджаецца характэрным гукам і пахам.

Адрыжка
МКХ-10 R14.14.
МКХ-9 787.3787.3
DiseasesDB 30089
MedlinePlus 003080
MeSH D004884
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Можа быць выклікана заглынаннем паветра, што асабліва характэрна для грудных дзяцей, ужываннем газаваных напояў. Аднак, адрыжка можа быць і сімптомам захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, такіх, як гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба, гастрыт і г.д.

Апісанне правіць

У норме паветра, якое трапляе ў страўнік пры заглынанні ежы ці пры ўжыванні некаторых газаўтваральных прадуктаў (капуста, гарох, фасоль і інш.), паступова выходзіць праз рот. Аднак пры павышэнні ўнутрыстраўнікавага ціску ўзнікае адрыжка. З асаблівай насцярожанасцю варта паставіцца да адрыжкі ежай. Часам гэта з’ява ўзнікае з-за пераядання, носіць часовы характар і хутка знікае.

Горкая адрыжка адзначаецца ў выніку выкіду ў страўнік жоўці, гніласная — пры працяглым застоі ў страўніку і гніласным раскладанні таго, што знаходзіцца ў ім. Кіслая адрыжка можа назірацца пры павышэнні кіслотнасці страўнікавага соку (часцей гэта абумоўлена гіперсакрэцыяй салянай кіслаты па розных прычынах) ці пры закісанні, якое ўзнікае наадварот пры адсутнасці ў страўнікавым соку салянай кіслаты. Наяўнасць любога з гэтых праяў патрабуе абавязковага тэрміновага абследавання. У такой сітуацыі найбольш абгрунтаваным уяўляецца прыярытэтнае прызначэнне эзафагагастрадуадэнаскапіі і ўнутрыстраўнікавай рн-метрыі (як звычайнай, так і эндаскапічнай).

Зноскі