Адрыян ван дэн Спігель

Адрыян ван дэн Спігель (італ.: Adriaan van den Spieghel; 1578 — 7 красавіка 1625) — італьянскі (венецыянскі) анатам і хірург фламандскага паходжання. Свае лацінскія працы ён падпісваў: Adrianus Spigelius, у Італіі яго звалі Adriano Spigelio.

Адрыян ван дэн Спігель
італ.: Adriaan van den Spieghel
Род дзейнасці анатам, хірург, батанік, урач
Дата нараджэння 1578[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1625(1625-04-07)[1][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Бруселі (тады Паўднёвыя іспанскія Нідэрланды) у сям’і лекара-хірурга. Вывучаў медыцыну ў Лувене, анатомію ў Падуі ў І. Фабрыцыя. Прафесар анатоміі ў Венецыі, дзяржаўны ўрач у Маравіі. З 1609 па 1625 год — прафесар анатоміі ў Падуі, дзе карыстаўся выключнай павагай як лекар.

Навуковая дзейнасць правіць

Яго даследаванні тычыліся шырокага дыяпазону медыцынскіх тэм — крывяносныя сасуды, нервовая сістэма, анатомія печані, кішачныя паразіты і інш. Грыжа Спігеля (Шпігеля) названа ў яго гонар.

У 1624 годзе ў трактаце «De semitertiana libri» Спігель даў першае ўсёабдымнае апісанне малярыі.

У 1627 годзе выйшла (пасмяротна) яго асноўная праца па анатоміі чалавека — «De humani corporis fabrica libri X tabulis aere icisis exornati». Назва пераклікаецца з напісанай стагоддзем раней працай Везалія «De humani corporis fabrica», і кніга павінна была адбіць новыя дасягненні ў анатоміі.

Ван дэн Спігель унёс таксама ўклад у батаніку. У яго гонар названы род Спігелія (Spigelia) (каля 60 відаў).

Зноскі

  1. а б Adriaan van den Spiegel — 2009.
  2. Swartz A. Adriaan van de Spiegel — 2007.
  3. Adriaan van den Spiegel // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.