Адкрыць галоўнае меню

Адрыян VI (Hadrian Florenszoon; 2 сакавіка 1459 — 14 верасня 1523), папа рымскі (1522—1523).

Адрыян VI
Hadrian VI.jpg
Герб
218-ы Папа Рымскі
9 студзеня 1522 — 14 верасня 1523
Інтранізацыя: 31 жніўня 1522
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Леў X
Пераемнік: Клімент VII

Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
Прафесія: багаслоў, выкладчык універсітэта, ксёндз
Месца працы:
  • Лёвенскі ўніверсітэт[d]
Нараджэнне: 2 сакавіка 1459[1]
Смерць: 14 верасня 1523[1] (64 гады)
Пахаванне:
Прыняцце свяшчэннага сану: 30 чэрвеня 1490
Кардынал з: 1 ліпеня 1517
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын рамесніка з Утрэхта. Выхоўваўся за кошт брацтва агульнажыцця, вывучаў багаслоўе і царкоўнае права ў Лёвене, дзе быў потым прафесарам. У 1507 па даручэнні імператара Максіміліяна выхоўваў яго ўнука, будучага імператара Карла V, з 1517 — кардынал. 9 студзеня 1522 абраны папай.[2] Адрыян VI на гэты час знаходзіўся ў Іспаніі і не спяшаўся прыехаць у Рым і ягоная каранацыя адбылася толькі 31 жніўня 1522, стаўшы папай ён не змяніў сваё імя[3].

У палітыцы Адрыян VI арыентаваўся на Габсбургаў і шукаў замірэння з прадстаўнікамі рэфармацыі[3]. Нягледзячы на свае перакананні, што рэформы ў каталіцкай царкве неабходныя, ён зрабіў на гэтым шляху няшмат, бо сустрэў моцны супраціў[2]. Адрыян VI — апошні папа неітальянскага паходжання аж да пантыфікату Яна Паўла II[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць