Адрэналін (эпінефрын) ((-)-(1R)-1-(3,4-дыгідроксіфеніл)-2-метыламінаэтанол) — асноўны гармон мазгавога рэчыва наднырачнікаў, а таксама нейрамедыятар. Па хімічнай будове з’яўляецца катэхаламінам. Адрэналін змяшчаецца ў розных органах і тканках, у значных колькасцях утвараецца ў хромафіннай тканцы, асабліва ў мазгавым рэчыве наднырачнікаў.

Адрэналін
Adrenalin - Adrenaline.svg
Adrenaline-from-xtal-3D-bs-17.png
Агульныя
Хім. формула C₉H₁₃NO₃
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 51-43-4
PubChem 5816
Рэг. нумар EINECS 200-098-7
SMILES
ChemSpider 5611

Сінтэтычны адрэналін выкарыстоўваецца ў якасці лекавага сродку пад назвай «Эпінефрын» (МНН).