Гадуцішкі

мястэчка на ўсходзе Літвы
(Пасля перасылкі з Адуцішкіс)

Гадуцішкі[1], таксама Адуцішкіс[2] (літ.: Adutiškis) — мястэчка ў Літве, на рацэ Камайка. Цэнтр сянюніі Швянчоніскага раёна Вільнюскага павета. Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Свянцянаў, каля граніцы з Беларуссю.

Мястэчка
Адуцішкіс
літ.: Adutiškis
Герб
Герб
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1501
Ранейшыя назвы
Гадуцішкі
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 689 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-18039
Афіцыйны сайт
Адуцішкіс на карце Літвы
Гадуцішкі (Літва)
Гадуцішкі

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гадуцішкі змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1501 годам. З 1526 года мясцінай валодаў Ян Радзівіл, пазней — Кішкі, Віленская капітула. У 1608 годзе тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя тут рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы[3]. У 1895 годзе ў мястэчку пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

У 1920 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. У лістападзе 1940 года Масква перадала мястэчка ЛітССР.

Тэрытарыяльная спрэчка

правіць

У пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[4].

Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 года Беларусь ратыфікавала дагавор аб беларуска-літоўскай граніцы. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 года[4].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1862 год — 764 чал.[5]; 1869 год — 577 чал.[6]; 1879 год — 1800 чал. (896 муж. і 904 жан.)[7]; 1869 год — 2247 чал.
  • XX стагоддзе: 1931 год — 1539 чал.; 1959 год — 1780 чал.; 1970 год — 839 чал.; 1979 год — 1058 чал.; 1984 год — 1036 чал.; 1989 год — 1023 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 840 чал.

Славутасці

правіць
  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)

Крыніцы

правіць
  1. Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Соркіна 2010, с. 114.
  4. а б Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820), 22 жніўня 2007.
  5. Годуцишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 1 (Аа — Гямъ-маликъ). — СПб, 1862. С. 647.
  6. Соркіна 2010, с. 381.
  7. SgKP 1882, s. 89.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць