Адыгейская мова (ніжнечаркеская, заходнеадыгская, кяхская) — мова адыгейцаў, уваходзіць у абхаза-адыгскую (заходне-каўказскую) сям’ю моў. У РФ распаўсюджаная ў Адыгеі і ў Лазарэўскім (Сочы) і Туапсінскім раёнах Краснадарскага краю; акрамя таго, значная частка носьбітаў пражывае ў Турцыі і краінах Блізкага Усходу. Колькасць носьбітаў адыгейскай мовы ў Расіі — 117.489 чалавек (2010)[2].

Адыгейская мова
Саманазва Адыгабзэ
Краіны Расія (РФ) і іншыя
Рэгіёны Адыгея, Краснадарскі край, таксама Заходняя Азія
Афіцыйны статус Адыгея Адыгея
Агульная колькасць носьбітаў у Расіі 117,5 тыс. (2010)
Статус уразлівая[1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Паўночнакаўказская надсям’я (неагульнапрызнаная)

Абхаза-адыгская сям’я
Адыгская група
Пісьменнасць кірыліца (Адыгейская пісьменнасць)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ады 020
ISO 639-1
ISO 639-2 ady
ISO 639-3 ady
WALS adt, ady і ash
Atlas of the World’s Languages in Danger 1064
Ethnologue ady
IETF ady
Glottolog adyg1241
Вікіпедыя на гэтай мове

Мае 4 дыялекты: абадзэхскі (на тэрыторыі Расіі ў цяперашні час практычна вымер, але працягвае выкарыстоўвацца ў адыгейскай дыяспары), бжэдугскі, цеміргоеўскі, шапсугскі. Літаратурная адыгейская мова склалася і развіваецца на аснове цеміргоеўскага дыялекту.

Распаўсюджанасць правіць

 
 
Адыгейцы ў Рэспубліцы Адыгеі Адыгейская (у Адыгеі) і кабардзінская

     Абхазская

Сучасна адыгейская мова мае афіцыйны статус у Рэспубліцы Адыгея (Канстытуцыя Рэспублікі Адыгея, артыкул 5).

Сродкі масавай інформацыі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на адыгейскай мове

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў адыгейскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Адыгейская мова»