Адэлаіда
Адэлаіда (англ.: Adelaide) — сталіца і самы вялікі горад штата Паўднёвая Аўстралія, пяты па велічыні горад краіны. Насельніцтва — больш 1,1 мільёна чалавек (2004)[заўв 1][2]. Горад размешчаны на беразе заліва Святога Вінсента, на Адэлаідскіх раўнінах, на поўнач ад паўвострава Фларо, ля падножжа хрыбта Маўнт-Лофці.
Горад
Адэлаіда
Adelaide
| ||||||||||||||||||||||||||
Названы ў гонар каралевы Адэлаіды, жонкі караля Вільгельма IV, горад быў заснаваны 28 снежня 1836 у якасці сталіцы адзінага свабоднага брытанскага паселішча ў Аўстраліі. Палкоўнік Уільям Лайт, адзін з айцоў-заснавальнікаў горада, распрацаваў гарадскі план і выбраў месца размяшчэння горада на беразе ракі Торэнс. Пад уплывам Уільяма Пена, Лайт надаў вуліцам горада форму рашоткі, у якой перасякаюцца шырокія бульвары і прасторныя плошчы. Цэнтр горада цалкам акружаны паркавай зонай. Ранняя Адэлаіда стала цытадэллю рэлігійнай свабоды, прагрэсіўнай палітыкі і грамадзянскіх правоў, якія прывялі да правядзення ўнікальных сацыяльных рэформ. Сёння Адэлаіда знакамітая сваімі фэстамі, а таксама віном, мастацтвам і спартыўнымі дасягненнямі.
Як урадавы і камерцыйны цэнтр Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаіда размяшчае вялікай колькасцю дзяржаўных і фінансавых устаноў. Большасць з іх размешчаны ў цэнтры горада, а таксама ў прыгарадах.
Геаграфія
правіцьАдэлаіда размешчана на поўнач ад паўвострава Фларо, на Адэлаідскіх раўнінах паміж залівам Святога Вінсента і невысокім хрыбтом Маўнт Лофці. Горад расцягнуўся на 20 км ад узбярэжжа да падножжа Адэлаідскіх узгоркаў, і на 90 км ад Гоўлера на поўначы да Селікс-Біч на поўдні. Па звестках Аўстралійскага бюро статыстыкі, агульная плошча гарадской тэрыторыі Адэлаіды складае 870 км², і ў сярэднім размешчана на вышыні 50 метраў над узроўнем мора. Гара Лофці размешчана на ўсход ад горада ў пагорыстай мясцовасці, яе вышыня складае 727 метраў. Гэта самая высокая кропка ў горадзе і ў частцы штата Паўднёвая Аўстралія, размешчанай на поўдзень ад Буры.
Вялікая частка сучаснай тэрыторыі Адэлаіды да брытанскага засялення ўяўляла сабою буш, толькі на ўзбярэжжы размяшчаліся багністыя глебы. Аднак значныя тэрыторыі, пакрытыя натуральнай расліннасцю, былі расчышчаны, за выключэннем тэрыторый запаведнікаў, такіх як Запаведнік Клеланд і Нацыянальны парк Белэйр. Праз рэгіён працякае некалькі рэк і ручаёў. Самымі буйнымі з іх з’яўляюцца рэкі Торэнс і Анкапарынга. Прэсную ваду горад атрымлівае з некалькіх вадасховішчаў, найбуйнейшыя з якіх — Маўнт Болд і Хэпі Уэлі — забяспечваюць больш паловы запатрабавання горада ў вадзе.
Славутасці
правіцьАдукацыя
правіцьГарады-пабрацімы
правіць- Далянь, Кітай (2 чэрвеня 2001)[3]
- Джорджтаўн (Пінанг), Малайзія
- Крайстчэрч, Новая Зеландыя
- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
- Сапапан, Мексіка
- Фероль, Іспанія
- Хімедзі, Японія
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Гэта адносіцца толькі да насельніцтва гарадской часткі.
Крыніцы
правіць- ↑ Greater Adelaide // QuickStats — Australian Bureau of Statistics. Праверана 11 снежня 2022.
- ↑ ,. Regional Population Growth (PDF). Australian Bureau of Statistics (2006). Праверана 10 мая 2006.
- ↑ http://www.wb.dl.gov.cn/index.php/home/index/news_list/id/890/column_id/2.html
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэлаіда