Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай
Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай | |
---|---|
Одеська національна музична академія імені А. В. Нежданової | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Одеська національна музична академія імені А. В. Нежданової |
Міжнародная назва | Odessa National A. V. Nezhdanova Academy of Music |
Заснаваны | 1913 |
Тып | кансерваторыя |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Навасельскага 63, 65023 г. Адэса, Украіна |
Сайт | odma.edu.ua/eng |
![]() |
Гісторыя
правіцьВучэльня ўтворана як кансерваторыя ў 1913 годзе на базе музычнага вучылішча, заснаванага ў 1897 годз Адэскім аддзяленням Рускага музычнага таварыства. Заснавальнікам кансерваторыі быў выбітны польскі кампазітар, дырыжор і педагог Вітольд Малішэўскі (1873-1939), вучань Мікалая Рымскага-Корсакава і Аляксандра Глазунова і настаўнік Мікалая Вілінскага і Вітольда Лютаслаўскага.
У 1923 годзе установа была падзелена на музычны інстытут і тэхнікум, якія ў 1928 годзе зноў былі аб'яднаны ў музычна-драматычны інстытут імя Людвіга ван Бетховена. У 1934 годзе Адэская кансерваторыя адноўлена ў папярэдняй форме. У 1950 годзе ёй прысвоена імя выбітнай опернай спявачкі Антаніны Няжданавай. У 1960-х гадах быў пабудаваны дадатковы чатырохпавярховы будынак на 40 навучальных класаў і новы студэнцкі інтэрнат. У 1970 годзе ў зале кансерваторыі быў усталяваны арган нямецкай фірмы "Зауэр". 8 мая 2012 года ўказам Прэзідэнта Украіны акадэміі прысвоены статус нацыянальнай.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт установы Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай