Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт

Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт
Одеський національний економічний університет
Арыгінальная назва Одеський національний економічний університет
Міжнародная назва Odessa National University of Economics
Заснаваны 1921
Тып профільная ВНУ
Дактары 36
Прафесары 36
Юрыдычны адрас вул. Праабражэнская 8, 65082 г. Адэса, Украіна
Сайт oneu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1921 годзе ў будынку, дзе раней размяшчалася Адэскае імя імператара Мікалая I камерцыйнае вучылішча. У 1931 годзе ў СССР праводзілася крэдытная рэформа. У сувязі з гэтым Адэскі Інстытут народнай гаспадаркі быў рэарганізаваны ў крэдытна-эканамічны інстытут. У 1966 годзе ён быў рэарганізаваны ў Інстытут народнай гаспадаркі, які становіцца шырокапрофільным цэнтрам падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі эканамістаў для прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Па выніках акрэдытацыі ў 1993 годзе інстытут быў аднесены да вышэйшай, IV ступені акрэдытацыі.

Структура правіць

  • Эканомікі і ўпраўлення прадпрымальніцтвам
  • Фінансаў і банкаўскай справы
  • Менеджменту, уліку і інфармацыйных тэхналогій
  • Міжнароднай эканомікі1

Спасылкі правіць