Азат Нікагосавіч Тарасян

скульптар

Азат Нікагосавіч Тарасян (19 снежня 1941, Ерэван, Арменія — 14 студзеня 2023, Віцебск, Беларусь) — беларускі скульптар.

Азат Нікагосавіч Тарасян
арм.: Ազատ Թորոսյան
Азат Тарасян (сядзіць) з сябрамі, Віцебск, 2017 год
Азат Тарасян (сядзіць) з сябрамі, Віцебск, 2017 год
Род дзейнасці скульптар, дзеяч мастацтваў
Дата нараджэння 19 снежня 1941(1941-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2023(2023-01-14) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Ерэванскае мастацкае вучылішча імя П. Церлемязяна (1963), вучыўся ў Ерэванскім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1964), скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1969). Член Саюза мастакоў (1972). Жыў у Віцебску.

Памёр 14 студзеня 2023 года ў Віцебску[1].

Творчасць правіць

Сярод работ — творы розных жанраў манументальнай і станковай скульптуры: помнікі, творы дэкаратыўнай скульптуры, рэльефы, пластыка малых форм, графіка. Асноўныя работы: конная статуя «Вястун новага свету» (1969), помнік воінам, што загінулі на Ціхмянскай вышыні (г. п. Лёзна, 1970), помнік С. М. Кіраву (Віцебскі раён, 1971), дэкаратыўны рэльеф «Віцебск старажытны» (гасцініца «Віцебск», 1975—1977), рэльеф «Космас» (на фасадзе кінатэатра «Космас», Наваполацк, 1975—1977), дэкаратыўна-мастацкая кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі ў Наваполацку ў суаўтарстве з Б. Кузьмічовым, 1975), кампазіцыя «Медыцына» (на фасадзе будынка паліклінікі, Віцебск, 1979), скульптурная кампазіцыя «Сутока трох рэк» (Віцебск, 1985—1991), дзве скульптурныя групы на плошчы Перамогі (Віцебск, 1979-85), скульптура «Муза» (перад фасадам камбіната «Мастацтва», Віцебск, 1975—1977); серыя бронзавых бюстаў Герояў Савецкага Саюза для музея ў г. п. Бешанковічы (1980-я); скульптуры «Арфей» (у комплексе летняга амфітэатра, Віцебск, 1991—1994), «Ліра» (каля музычнай школы ў г. п. Лёзна, 1994—1997), 15 скульптурных партрэтаў вядомых кампазітараў (Віцебскае музычнае вучылішча, 1994—1997), мемарыяльная дошка і бюст Героя Савецкага Саюза Ф. Блахіна (1992—1995), скульптуры «Мацярынства» (фае Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2000—2001), «Багіня медыцыны — Гігея» (2004) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Азат Тарасян // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 123. — На беларус. і англ. мовах.
  • Тарасян Азат Нікагосавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 545. — На беларус. і англ. мовах.
  • Цыбульский, М. Л. Торосян Азат Никогосович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 522—523.

Спасылкі правіць