Велікамалешаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аздаміцкі сельсавет)

Велікама́лешаўскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікае Малешава.

Велікамалешаўскі сельсает
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Малешава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 4 736
Велікамалешаўскі сельсает на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Азданіцкі (Аздаміцкі) сельсавет у складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Азданічы (Аздамічы). З 8 верасня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альгомельскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздаміцкага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. 4 мая 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Малешава, сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі, вёскі Аздамічы і Цераблічы перададзены ў склад адноўленага Рамельскага сельсавета[3].

Склад правіць

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 4736 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 34. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Спасылкі правіць