Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

(Пасля перасылкі з Азербайджанская ССР)

Азербайджанская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Азербайджанская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Праіснавала з 28 красавіка 1920 года па 30 жніўня 1991 года.

Гістарычная дзяржава
Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Азәрбајҹан Совет Сосиалист Республикасы
Герб Азербайджанскай ССР Сцяг Азербайджанскай ССР
Герб Азербайджанскай ССР Сцяг Азербайджанскай ССР
Дэвіз: «Бүтүн өлкәләрин пролетарлары, бирләшин!»
Гімн: Гімн Азербайджанскай ССР
< 
 >

Сталіца Баку
Мова(ы) азербайджанская
Афіцыйная мова азербайджанская мова і руская
Рэлігія атэізм і атэістычная дзяржава[d]
Грашовая адзінка савецкі рубель
Плошча 86,6 тыс. км²
Насельніцтва 7 037 867 (1989)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Старшыня Прэзідыума ЦК КП Азербайджанскай ССР
 • 1920 Мірза Давуд Багіраў аглы Гусейнаў (першы)
 • 1991 Аяз Муталібаў (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Азербайджанская ССР была ўтворана 28 красавіка 1920 года адразу пасля падзення Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З 12 сакавіка 1922 года па 5 снежня 1936 года была часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, а з 5 снежня 1936 года ўвайшла непасрэдна ў СССР на правах Саюзнай рэспублікі. Сталіца — г. Баку. У склад Азербайджанскай ССР уваходзілі Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць. Рэспубліка дзялілася на 60 раёнаў, мела 57 гарадоў (у 1913 годзе было 13), 119 пасёлкаў гарадскога тыпу.

Пасля жнівеньскага путчу 19—21 жніўня 1991 года, ужо 30 жніўня, Вярхоўны Савет Азербайджанскай ССР абвясціў незалежнасць рэспублікі. Першым прэзідэнтам незалежнага Азербайджана стаў Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана Аяз Муталібаў.

Рэспубліка ў філатэліі

Спасылкі