Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці
Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці (азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.
Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці | |
---|---|
азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti | |
Арыгінальная назва | азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti |
Міжнародная назва | англ.: Azerbaijan State Oil and Industry University |
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Vazeh Asgarov[d] |
Студэнты | 10 092 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Баку |
Узнагароды | |
Сайт | asoiu.edu.az |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПапярэднікам універсітэта была тэхнічная школа, заснаваная ў Баку ў 1887 годзе. У 1920 годзе, пасля акупацыі СССР Закаўказзя і стварэння Азербайджанскай ССР на базе школы быў створаны політэхнічны інстытут. Інстытут навучаў інжынераў у галінах сельскай гаспадаркі, эканомікі, тэхналогій (у тым ліку электратэхнікі і нафтахіміі) і будаўніцтва.
У 1929 годзе факультэт сельскай гаспадаркі быў аддзелены ад ВНУ і ператвораны ў самастойны інстытут сельскай гаспадаркі. У 1930 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут нафты. Пазней перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут прамысловасці, а ў 1959 годзе - у Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1959 годзе быў створаны філіял інстытута ў Сумгаіце, які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Сумгаіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1992 годзе, пасля здабыцця Азербайджанам незалежнасці, універсітэт перайменаваны ў Азербайджанскую дзяржаўную акадэмію нафты, а ў 2015 ВНУ атрымала статус універсітэта і была перайменавана ў Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы