Азербайджанцы Беларусі

(Пасля перасылкі з Азербайджанцы ў Беларусі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Азербайджанцы Беларусі — дыяспара азербайджанцаў у Рэспубліцы Беларусі. У 2009 годзе паводле перапісу ў Беларусі пражывала 5567 азербайджанцаў, што складала каля 0,1 працэнта ад агульнага насельніцтва. У 2019 годзе згодна з перапісам насельніцтва ў Беларусі, у краіне пражываў 6001 азербайджанец[1]. У 2013 годзе па даных Пасольства Азербайджана ў Беларусі пражывала каля 15 тысяч азербайджанцаў.

«Габустан» — першая азербайджанская суполка ў Рэспубліцы Беларусь, была створана ў 1989 годзе студэнтамі, якія навучаліся ў ВНУ Мінска. Затым у Магілёўскай вобласці з’явілася абласное аб’яднанне «Азеры», якое арганізавала нядзельную азербайджанскую школу. У Бабруйску зарэгістравана таварыства «Вэтэн».

У 2010 годзе на базе Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка створаны Цэнтр азербайджанскай культуры і мовы, дзе сабраны бібліятэка і фільматэка.

Азербайджанскія нацыянальныя аб’яднанні Беларусі прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.

Зноскі

  1. Belstat chart view(недаступная спасылка). census.belstat.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 2 кастрычніка 2023.