Азова-Чарнаморскі край
Азова-Чарнаморскі край — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 10 студзеня 1934 па 13 верасня 1937 гг.
Азова-Чарнаморскі край | |
---|---|
руск.: Азово-Черноморский край | |
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 10 студзеня 1934 |
Дата скасавання | 1937 |
Афіцыйная мова | руская |
Адміністрацыйны цэнтр краю — горад Растоў-на-Доне. Першы старшыня выканкама Азова-Чарнаморскага краю — В. П. Ларын.
10 студзеня 1934 г. Паўночна-Каўказскі край быў падзелены на дзве часткі: заходнюю — Азова-Чарнаморскі край і ўсходнюю — уласна Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск.
Азова-Чарнаморскі край уключаў у сябе Адыгейскую АВ, Паўночную вобласць і тэрыторыі цяперашніх Краснадарскага краю і Растоўскай вобласці.
Паўночная вобласць спыніла сваё існаванне 5 ліпеня 1934 г.
13 верасня 1937 г. пастановай ЦВК СССР Азова-Чарнаморскі край быў падзелены на Краснадарскі край з цэнтрам у г. Краснадары і Растоўскую вобласць з цэнтрам у г. Растове-на-Доне. 15 студзеня 1938 г. Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне гэтых рэгіёнаў. Праз паўгода Вярхоўны Савет РСФСР пацвердзіў скасаванне краю.