Азоўскае мора
Азо́ўскае мо́ра (укр.: Азовське море, стар.-грэч.: Μαιῶτις λίμνη, лац.: Palus Maeotis, крымскатат.: Azaq deñizi, адыг.: Хы МыутІэ) — унутрымацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Амывае берагі Украіны і Расіі.
Асноўныя парты і ВМБ: Марыупаль, Бярдзянск (усе — Украіна), Таганрог, Ейск (усе — Расія).
Размешчана на паўднёвай ускраіне Рускай раўніны знаходзіцца ў межах нашай краіны паміж паралелямі 47°17 і 45°16 пн. ш. і мерыдыянамі 33°36 і 39°21 у. д. і амаль з усіх бакоў акружана сушай. На поўдні вузкі і мелкі Керчанскі праліў злучае яго з Чорным морам. Мяжа паміж гэтымі морамі праходзіць у Керчанскім праліве па лініі м. Такіль — м. Панагія. Глыбока ўрэзанае ў сушу Азоўскае мора адносіцца да тыпу ўнутраных мораў, але гэта не замкнёны, а злучаны з Сусветным акіянам марскі басейн.
Яно мае параўнальна простыя абрысы, адносна аднастайныя берагі і даволі нескладаны рэльеф дна. Мора пераважна атачаюць абразійныя, змененыя морам берагі, але распаўсюджаны і акумуляцыйныя берагавыя формы. Адмелае ўзбярэжжа пераходзіць у роўнае і плоскае дно. Глыбіні павольна павялічваюцца па меры аддалення ад берагоў. Падводныя працягі кос утвараюць пясчаныя мелізны. Самыя вялікія глыбіні знаходзяцца ў цэнтральнай частцы мора.
Азоўскае мора — самае мелкае мора на Зямлі. Яго мелкаводнасць — значная геаграфічная рыса, якая ўплывае на гідралагічныя ўмовы мора, прадвызначаючы малую тэрмічную і дынамічную інерцыю вод гэтага мора. На дне Азоўскага мора часам выяўляецца дзеянне гразевых вулканаў.
Азоўскае мора — самае маленькае на нашай планеце, пра што сведчаць яго асноўныя морфаметрычныя характарыстыкі. Плошча 39,1 тыс. км², аб’ём 290 км³, сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная 13 м. Тэмпература вады летам 25—30 °C, зімой — каля 0 °C. Замярзае з лістапада—снежня да сакавіка—красавіка. Салёнасць 2—11 ‰. Пераважаюць усходнія і паўночна-ўсходнія вятры, цячэнні няўстойлівыя, залежаць ад вятроў. Ападкі 300—520 мм за год, пераважна летам. Утварае шэраг плыткіх заліваў: Таганрогскі, Тэмрукскі, Сіваш і інш. Берагі пераважна нізкія, на поўдні — абрывістыя.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Азоўскае мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
СпасылкіПравіць
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |