Азярычынскі сельсавет
Азяры́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Азярычына.
Азярычынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Рудзенскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Азярычына |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цітвянскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.