Азярышча (Рагачоўскі раён)
вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Азяры́шча[1] (трансліт.: Aziaryšča, руск.: Озерище) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Вёска
Азярышча
|
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].
Да 19 верасня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[3], да 26 сакавіка 1987 года — у склад Кісцянёўскага сельсавета[4], да 5 верасня 2000 года — у склад Старасельскага сельсавета[5].
Выдатныя мясціны
правіць«Груша цвіла апошні год», — з гэтых слоў пачынаецца раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Пісьменнік бачыў яе наяве на стромым беразе Дняпра ля вёскі Азярышча. І яе такі змыла паводкай, а на тым месцы цяпер ляжыць валун са словамі з «Каласоў…»[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Азяры́шчы, мн.
- ↑ LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 12.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 5 сентября 2000 г. № 64 Об изменении границ Старосельского и Кистеневского сельсоветов Рогачевского района
- ↑ Радыё Свабода(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх