Азімут (астраномія)

(Пасля перасылкі з Азімут, астраномія)

Азімутам (ад араб. سمت‎‎سمت сімт — кірунак, шлях, мэта; араб. السمت‎‎السمت ас-сімт, ці араб. السموت‎‎السموت ас-самут — азімут[1]) свяціла называецца дуга матэматычнага гарызонту ад пункту поўдня да вертыкальнага круга свяціла, або вугал паміж паўдзённай лініяй і лініяй перасячэння плоскасці матэматычнага гарызонту з вертыкальнай плоскасцю, якая праходзіць праз лінію напрамку на свяціла.

Азімуты адлічваюцца ў бок сутачнага кручэння нябеснай сферы, гэта значыць, на захад ад пункту поўдня, у межах ад 0° да 360°. Часам азімут адлічваецца ад 0° да +180° на захад і ад 0° да −180° на ўсход. Свяцілы, якія знаходзяцца на адным вертыкальным крузе, маюць аднолькавыя азімуты.

У адрозненне ад астраноміі, у геадэзіі азімуты адлічваюцца ад пункту Поўначы на Усход; а ў ваеннай справе — артылерыі [як і астраноміі (ад пункту Поўдня на Захад)], — ад кропкі Поўдня (толькі пераважна супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі)[2][3].

Зноскі

  1. Х. К. Баранов. Арабско-русский словарь: Ок. 42000 слов.: Под ред. В. А. Костина. М., 2001—944 с. — ISBN 5-901278-01-1 — с.372
  2. Энциклопедический словарь юного астронома/ Ред. коллегия, Ерпылев Н. П. (сост.) и др. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Педагогика, 1986. — С. 189—192 — 336 с.
  3. Артиллерия. — М.: Воениздат МО СССР, 1953.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць