Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 1 (снукер)
Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 1 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Ісіна 2014) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 21 чэрвеня 2014 года ў спартыўным цэнтры Ісіна, у Ісіне, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.
Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 1
| |
Сезон: | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны: | 17 — 21 чэрвеня 2014 |
Арэна: | Спартыўны цэнтр Ісіна |
Горад: | Ісін |
Краіна: | Кітай |
Арганізацыя: | WPBSA |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд: | £50,000 |
Прызавыя пераможцы: | £10,000 |
Мінулы чэмпіён: | ![]() |
Фінал | |
Пераможца: | ![]() |
Фіналіст: | ![]() |
Лік: | 4:2 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя: | 136 (Лі Хан) |
● PTC 2014/2015 ● ЕТ1→ | |
←АЧІ2013 ● Адкрыты чэмпіянат Ісіна ● |
Прызавыя грошыПравіць
Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £10000 |
Фіналіст | £5000 |
Паўфіналісты | £2500 |
Чвэрцьфіналісты | £1500 |
1/8 фіналу | £1000 |
1/16 фіналу | £600 |
1/32 фіналу | £200 |
Агульны прызавы фонд | £50000 |
Максімальны брэйк | £500 |