Айзек (Ісак) Стэрн (англ.: Isaac Stern; 21 ліпеня 1920, Крэмэнэць — 22 верасня 2001, Нью-Ёрк) — амерыканскі скрыпач яўрэйскага паходжання, адзін з найбуйнейшых і сусветна вядомых акадэмічных музыкантаў XX стагоддзя.

Айзек Стэрн
англ.: Isaac Stern
Род дзейнасці скрыпач, дырыжор, пісьменнік
Дата нараджэння 21 ліпеня 1920(1920-07-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 2001(2001-09-22)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Nora Kaye[d]
Дзеці David Stern[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

прэмія Леоні Сонінг[d] (1982)

прэмія Вольфа ў мастацтве (1987)

прэмія цэнтра Кенэдзі

Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (24 лютага 1982)

Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (13 красавіка 1965)

Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (15 мая 1963)

Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (29 мая 1962)

Grammy Award for Best Chamber Music Performance[d] (25 лютага 1992)

Grammy Award for Best Chamber Music Performance[d] (16 сакавіка 1971)

Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў

Polar Music Prize (2000)

Grammy Lifetime Achievement Award

прэмія «Грамафон» за прыжыццёвыя дасягненні[d] (1999)

Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000)

залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1991)

зорка на галівудскай «Алеі славы»

Sibelius Medal[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Амерыканскага філасофскага таварыства (1995). Прызнанне: прэмія Сонінг (Данія, 1982), Прэмія Грэмі, Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў (1991), Polar Music Prize (Швецыя, 2000), Прэмія Вольфа ў мастацтве.

Біяграфія і творчасць

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Крэмэнэць Валынскага ваяводства Польшчы (цяпер — Цярнопальская вобласць Украіны). У 1921 годзе яго сям’я перасялілася ў ЗША. Першыя ўрокі музыкі атрымаў ад маці, у 1928 годзе паступіў у Кансерваторыю Сан-Францыска, вучыўся ў Навума Бліндэра.

Першае публічнае выступленне адбылося 18 лютага 1936 года: з Сімфанічным аркестрам Сан-Францыска пад кіраўніцтвам П’ера Манцё ён выканаў Трэці скрыпічны канцэрт Сен-Санса. У 1950 годзе пазнаёміўся з Пабла Казальсам, стаў удзельнікам яго фестываляў у Прадэсе. У 1961 годзе арганізаваў трыа з піяністам Юджынам Істоміным і віяланчэлістам Леанардам Роўзам, выступаў з ім больш за 20 гадоў.

Адкрываў і падтрымліваў маладых музыкантаў, сярод якіх — Ё Ё Ма, Іцхак Перлман, Пінхас Цукерман, Шлома Мінц і іншыя.

Аўтабіяграфія: My First 79 Years. New York: Alfred A. Knopf, 1999 (у суаўтарстве з Хаімам Патокам) У аўтабіяграфічнай «Мае першыя 79 гадоў» адзначаў уплыў, які на яго як скрыпача аказалі Натан Мільштэйн і Арцюр Грум’ё.

Крыніцы

правіць
  1. а б Isaac Stern // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Isaac Stern // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.