Айнахоя
Айнахоя (стар.-грэч.: ἡ οἰνοχόη — «збан для віна») — старажытнагрэчаскі збан з адной ручкай і круглым або трохлістковым венчыкам, які нагадвае ліст канюшыны. Айнахоі прызначаліся для падачы віна, і характэрныя, у тым ліку і для крыта-мінойскай культуры Старажытнай Грэцыі.

З-за трохлістковага венчыка айнахою таксама называюць «вазай з трыма носікамі». Прафесійныя віначэрпіі, якіх запрашалі на сімпосіі, па-майстэрску разлівалі з дапамогай айнахоі віно адразу ў тры пасудзіны.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айнахоя