Айша Браніславаўна Александровіч

Айша Браніславаўна Александровіч (нар. 22 кастрычніка 1947, г.п. Узда, Мінская вобласць — 2007) — беларускі мастак па касцюмах, педагог.

Айша Браніславаўна Александровіч
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1947(1947-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Месца пахавання
Род дзейнасці дызайнер касцюмаў, педагог
Месца працы
Вучоба
Уплыў Леанід Паўлавіч Дубар, Павел Васілевіч Масленікаў, Міхаіл Фёдаравіч Раманюк і Анатоль Васільевіч Бараноўскі
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1968 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Л. Дубара, П. Масленікава, М. Раманюка, А. Бараноўскага. Удзельніца мастацкіх выставак з 1974 года.

У 1974—1978 гг. мастак па касцюму Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладае ў Беларускай політэхнічнай акадэміі на кафедры малюнку, з 1986 мастак-пастаноўшчык па народна-сцэнічнаму касцюму Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, дзе па яе эскізах зроблены касцюмы да харэаграфічных пастановак «Арэлі», «Вечарына», «Свята», «Лявоніха», «Полька-Янка», «Гумарэска», «Бульба», «Карагод», «Каўтуха», «Крыжачок», «Вясёлыя Каляды», «Кабеты і жаўнеры», «Беларускі сувенір», «Кадрыля на зэдліках».

Работы знаходзяцца ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Мінску, Кіеўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, фондах БСМ.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Жыла ў г. Мінску. Памерла ў 2007 годзе. Пахавана на Татарскіх могілках ва Уздзе[1].

Зноскі

  1. Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 19 сакавіка 2022.

Літаратура правіць

  • Александровіч Айша Браніславаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі правіць