Акадэмізм

мастацкі стыль

Акадэмізм (фр.: académisme) — кірунак у еўрапейскім жывапісе XVIIXIX стагоддзяў. Акадэмізм вырас на прытрымліванні вонкавых форм класічнага мастацтва. Паслядоўнікі характарызавалі гэты стыль як развагу над формай мастацтва старажытнага антычнага свету і Адраджэння.

Нараджэнне Венеры, Аляксандр Кабанель, 1863.
«Пальцы ўніз» (Pollice Verso), Жан Жэром, 1872

Акадэмізм дапамагаў кампаноўцы аб'ектаў у мастацкім утварэнні, увасабляў у сабе традыцыі антычнага мастацтва, у якіх ідэалізаваны выява натуры, кампенсуючы пры гэтым норму прыгажосці.

Да прадстаўнікоў акадэмізму адносяць Жана Энгра, Аляксандра Кабанеля, Вільяма Бугеро ў Францыі і Фёдара Бруні, Аляксандра Іванава, Карла Брулова ў Расіі.

Паняцце акадэмізму ў наш час атрымала дадатковае значэнне і стала выкарыстоўвацца для апісання прац мастакоў, якія маюць сістэматычную адукацыю ў вобласці візуальных мастацтваў і класічныя навыкі стварэння твораў высокага тэхнічнага ўзроўня. Тэрмін «акадэмізм» цяпер часта адносіцца да апісання будовы кампазіцыі і тэхнікі выканання, а не да сюжэту мастацкага твора. У шырокім сэнсе панятак тлумачыцца і як любая кананізацыя, ператварэнне ў бясспрэчную норму ідэалаў мастацтва папярэдніх гістарычных эпох.

У апошнія гады ў заходняй Еўропе і ЗША ўзрасла цікавасць да акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя і да яе развіцця ў XX стагоддзі.

Мастакі — акадэмісты правіць

 
«Крыніца», Жан Агюст Даменік Энгр, 1856, Музей Арсэ
 
«Вершніца», Карл Брулоў, 1832

Галерэя акадэмізму правіць

Літаратура правіць

  • Art and the Academy in the Nineteenth Century. (2000). Denis, Rafael Cordoso & Trodd, Colin (Eds). Rutgers University Press. ISBN 0-8135-2795-3
  • L'Art-Pompier. (1998). Lécharny, Louis-Marie, Que sais-je?, Presses Universitaires de France. ISBN 2-13-049341-6
  • L'Art pompier: immagini, significati, presenze dell'altro Ottocento francese (1860-1890). (1997). Luderin, Pierpaolo, Pocket library of studies in art, Olschki. ISBN 88-222-4559-8
  • G. Planche, Études sur l’école française, Paris 1855
  • A. Celebonovic, Peinture kitsch ou réalisme bourgeois, Paris 1974
  • Ph. Jullian, Le nu 1900, Paris 1976
  • Ph. Jullian, Les Orientalistes. La vision de l’Orient par les peintres européens au XIX siècle, Fribourg 1977
  • M. Thévoz, L’académisme et ses fantasmes, Paris 1980
  • J. Harding, Les peintres pompiers. La peinture académique en France de 1830 à 1880, Paris 1980
  • J. Laurent, Art et pouvoir en France de 1973 à 1981. Histoire d’une démission artistique, Saint-Étienne 1982
  • N. Pevsner, Le accademie d’arte, Torino 1982
  • P. Valéry, Scritti sull'arte, Milano 1984
  • J. Thuillier, Peut-on parler d'une peinture «pompier»?, Paris 1984
  • Ph. Grunchec, Le concours d’esquisses peintes, 1816-1863, Paris 1986
  • C. Ritzenthaller, L’École des Beaux-Arts: les Pompiers, Paris 1987
  • M. Haddad, La divine et l'impure. Le nu au XIXe siècle, Paris 1990
  • G. Néret, L’érotisme en peinture, Paris 1990
  • P. Luderin, L'art pompier. Immagini, significati, presenze dell'altro Ottocento francese (1860-1890), Firenze 1997 ISBN 88-222-4559-8
  • L. M. Lecharny, L’art pompier, Paris 1998 ISBN 2-13-049341-6
  • Молева Н. Белютин Э. «Педагогическая система Академии художеств 18 века» (Петербургской), М, «Искусство», 1956

Спасылкі правіць