Акадэмік
Акадэмік — правадзейны член НАН РБ, акадэмій навук іншых дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі.
Акадэмік НАН БеларусіПравіць
На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26 снежня 1928 года, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Беларускай Акадэміі Навук.
13-14 лістапада 2014 г. адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 24 вакансіі акадэмікаў[1] было вылучана 40 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 16 новых акадэмікаў НАН Беларусі і 3 новыя замежныя члены НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях "Механіка", "Біятэхналогія раслін", "Мікрабіялогія", "Анкалогія", "Кормавытворчасць, кармленне сельскагаспадарых жывёл", "Раслінаводства", "Тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання", "Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі (тэхнічныя навукі)" не адбыліся[2][3]. Такім чынам, па стане на 01.01.2015 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 91 акадэмік, 2 ганаровыя члены і 13 замежных членаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.