Акадэмік НАН Беларусі

Акадэмік НАН Беларусі — правадзейны член НАН РБ. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі.

АпісаннеПравіць

У Беларусі званне акадэміка ўведзена 26 снежня 1928 года, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Беларускай Акадэміі Навук.

Правадзейнымі членамі (акадэмікамі) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі першараднага навуковага значэння. Званне акадэміка прысвойваецца па выніках выбараў Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Неабходнай умовай прысваення акадэмічных вучоных званняў з’яўляецца наяўнасць вучонай ступені доктара навук. Акадэмікам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць гэта званне, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Акадэмікі з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны абраныя, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны акадэмік карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца.

ВыбарыПравіць

13-14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 24 вакансіі акадэмікаў[1] было вылучана 40 кандыдатур[2]. У выніку было абрана 16 новых акадэмікаў НАН Беларусі і 3 новыя замежныя члены НАН Беларусі[3]. Выбары на спецыяльнасцях «Механіка», «Біятэхналогія раслін», «Мікрабіялогія», «Анкалогія», «Кормавытворчасць, кармленне сельскагаспадарых жывёл», «Раслінаводства», «Тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання», «Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі (тэхнічныя навукі)» не адбыліся[2][3]. Такім чынам, станам на студзеня 2015 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 91 акадэмік, 2 ганаровыя члены і 13 замежных членаў.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць