Акадэмія мастацтваў і тэхналогій кінематографа
Акадэмія мастацтваў і тэхналогій кінематографа (фр.: Académie des arts et techniques du cinéma) — прафесійнае аб’яднанне дзеячаў кінематографа Францыі, якое прысуджае кінапрэмію «Сезар». Акадэмія была ўтворана ў 1975 годзе па ініцыятыве прадзюсара Жоржа Кравена з мэтай папулярызацыі гэтай галіны культуры і ўзнагароджання ўдзельнікаў творчага працэсу, якія ўнеслі за мінулы год найбольш прыкметны ўклад у развіццё нацыянальнага кіно[1].
Акадэмія мастацтваў і тэхналогій кінематографа | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | прафесійнае аб’яднанне[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1975 |
academie-cinema.org |
Зноскі
правіць- ↑ Histoire de l'Académie des César (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 5 сакавіка 2021.