Адкрыць галоўнае меню

Акадэмія навук Турцыі (турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi - TÜBA) — аўтаномнае навуковае таварыства, арыентаванае на падтрымку навуковай дзейнасці ў Турцыі. Акадэмія фармальна падначалена офісу прэм'ер-міністра Турцыі і фінансуецца большай часткай з дзяржаўнага бюджэта, але фактычна мае адміністрацыйную і фінансавую аўтаномію.

Акадэмія навук Турцыі турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi
(TÜBA)
Арыгінальная назва турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi
Міжнародная назва Turkish Academy of Sciences
Дата заснавання 1993
Тып нацыянальная акадэмія навук
Сайт tuba.gov.tr

Акадэмія заснавана ў верасні 1993 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Анкары. Прэзідэнт — доктар Юсэль Канпалат. Па стану на люты 2010 года, членамі Турэцкай акадэміі навук было абрана 135 чалавек (19 жанчын і 116 мужчын), з якіх 83 правамоцных, 37 ганаровых і 15 асацыяваных. 79 акадэмікаў ТАН прадстаўлялі тэхнічныя навукі, 32 — медыцынскія, 24 — гуманітарныя.

Асноўныя задачы акадэміі — прысваенне навуковых ступеняў і званняў, вызначэнне прпыярытэтных навуковых накірункаў для даследавання, аналіз заканадаўства і ўнясенне прапаноў па яго зменам. Акрамя таго, акадэмія фінансуе праграмы па падтрымцы маладых вучоных, па напісанню падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў на турэцкай мове.

Пры гэтым уласна арганізацыя і правядзенне фундаментальных даследванняў рэгулююцца асобнай арганізацыяй — Саветам па навукова-тэхнічным даследаванням (TÜBİTAK).

СпасылкіПравіць