Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы
Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы (ням.: Akademie der Wissenschaften und der Literatur Mainz, скар. AdW-Mainz) — грамадская некамерцыйная арганізацыя, навукова-даследчы цэнтр пры штаб-кватэры Саюза Акадэмій навук Германіі.
Акадэмія навук і літаратуры ў Майнцы | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Майнц, Германія |
Тып арганізацыі | акадэмія навук і публічны даследчы ўніверсітэт[d] |
Афіцыйная мова | нямецкая |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Гернат Вільгельм |
Віцэ-прэзідэнт | Герхард Вегнер |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 9 ліпеня 1949 |
Член у | |
adwmainz.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАкадэмія навук і літаратуры ў Майнцы была заснавана 9 ліпеня 1949 г. па ініцыятыве вядомага нямецкага пісьменніка Альфрэда Дзёбліна (1878—1957) і шэрагу іншых дзеячаў навукі і мастацтва. Новы навукова-даследчы цэнтр ствараўся высілкамі членаў расфарміраванай Прускай акадэміі навук, якія апынуліся ў французскай і брытанскай акупацыйных зонах Германіі пасля Другой сусветнай вайны. У пэўным сэнсе, акадэмія навук у Майнцы разглядалася як заходнегерманская пераемніца Прускай акадэміі, у супрацьлегласць фармальнай правапераемніцы — Акадэміі навук ГДР[5].
У аснову праекта стварэння акадэміі таксама былі пакладзены ідэі Готфрыда Вільгельма Лейбніца, які развіваў канцэпцыю інстытуцыяналізацыі навукі ў перыяд сваёй службы пры двары курфюрста Майнцкага. На гербе арганізацыі змешаны дэвіз «Духам Лейбніца» (лац.: Genio Leibnitii).
Пасля стварэння Саюза Акадэмій навук Германіі менавіта акадэмія ў Майнцы стала базавай пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіянальнымі навукова-даследчымі цэнтрамі асобных федэральных зямель, тут жа была створана штаб-кватэра гэтай арганізацыі[6].
Структура
правіцьАкадэмія навук і літаратуры ў Майнцы ў арганізацыйным плане трохі адрозніваецца ад структуры, традыцыйнай для аналагічных устаноў Германіі: як і Вестфальская акадэмія навук яна аб’ядноўвае не толькі навукоўцаў, але і дзеячаў мастацтва. Вылучаюцца 3 класы ў складзе акадэміі:
- Матэматыка-прыродазнаўчанавуковы клас — мае ў сваім складзе 8 камісій і даследчых груп, галоўным чынам у галіне медыцыны і біялогіі. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар Герхард Вегнер (ням.: Prof. Dr. rer. nat., Dr. h.c. Gerhard Wegner).
- Клас гуманітарных і грамадскіх навук — найбуйнейшае падраздзяленне акадэміі, якое ўключае ў сябе 36 камісій і даследчых груп, што здзяйсняюць праекты галоўным чынам у галіне філалогіі і гісторыі. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар Гернат Вільгельм (ням.: Prof. Dr. phil. Gernot Wilhelm).
- Клас літаратуры — ажыццяўляе мерапрыемствы па даследаванні і актыўным фарміраванні сучаснага літаратурнага працэсу ў Германіі і нямецкамоўным свеце. На чале класа Акадэмік-сакратар, Віцэ-прэзідэнт акадэміі навук, прафесар Норберт Мілер (ням.: Prof. Dr. phil. Norbert Miller).
Кіраўніком акадэміі з’яўляецца Прэзідэнт, якому падпарадкоўваецца кіруючы орган Акадэміі — Праўленне, якое склажаецца з віцэ-прэзідэнтаў і іх намеснікаў. У наш час пасаду прэзідэнта акадэміі займае ўсходазнавец Гернат Вільгельм (ням.: Gernot Wilhelm).
Прэзідэнты
правіць- 2005—2013 — Эльке Люцьен-Дрэколь
- з 2013 — Гернат Вільгельм
Зноскі
- ↑ а б official website Праверана 9 чэрвеня 2020.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ https://idw-online.de/de/institution1091 Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ https://www.nfdi.de/verein/#mitglieder
- ↑ Aufgaben und Tätigkeiten der Akademie . Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 17 снежня 2009.
- ↑ Über die Akadimieunion Архівавана 15 снежня 2009 года.