Акадэмія навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай

Акадэмія навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай (сербск.: Академија наука и умјетности Републике Српске, АНУРС) — вышэйшая навуковая, культурная, працоўная і прадстаўніцкая арганізацыя Рэспублікі Сербскай. Галоўным заданнем гэтага акадэмічнага інстытута з'яўляецца развіццё і заахвочанне навуковай і культурнай дзейнасці. Акадэмія з'яўляецца арганізацыяй, важнай для інтарэсаў Рэспублікі Сербскай.

Будынак Акадэміі

У наш час Акадэмію ўзначальвае Рэйка Кузманавіч, яго намеснік — Любамір Зукавіч, а генеральны сакратар — акадэмік Драгалюб Міраніч. Апроч іх у Прэзідыум таксама ўваходзяць акадэмік Весялін Перыч, акадэмік Слабадан Раметыч, акадэмік Бранка Шкундрыч, акадэмік Драніца Шэчэраў-Зечавіч і член-карэспандэнт Радзе Міхальчыч. У склад Акадэміі ўваходзяць чатыры галоўныя аддзяленні, некалькі камітэтаў, цэнтраў і інстытутаў, у якіх працуюць 150 навукоўцаў. Рэзідэнцыя Акадэміі знаходзіцца ў Баня-Луцы.

У 1993 году Народная скупшчына Рэспублікі Сербскай прыняла Закон пра Акадэмію навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай. Аднак створана яна была толькі ў 1996 годзе. Устаноўчая скупшчына была праведзена 11 кастрычніка 1996 года ў гатэлі Бістрыца на гары Яхорына. У скупшчыне ўзялі ўдзел 65 выбітных навукоўцаў, сярод іх былі кіраўнік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Аляксандр Дэспіч, акадэмік Драгуцін Вукоціч, акадэмік Чэдамір Папоў. Першым кіраўніком Акадэміі стаў Петар Мандзіч. Да 1999 года яна размяшчалася ў горадзе Істочна-Сараева.

Спасылкі правіць