Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі — вядучая ўстанова сістэмы дадатковай педагагічнай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.[1][2] Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» створана рашэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ліпені 1997 года шляхам пераўтварэння Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1997 № 418).[3][4]
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (АПА) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1955 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Алег Віктаравіч Дзячэнка |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | 220040 Мінск, вул. Някрасава, 20 |
Сайт | academy.edu.by |
ГісторыяПравіць
У 1955 годзе створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. У 1980-х гадах называецца — Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. З 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 года — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
Структура акадэмііПравіць
Акадэмія ўключае наступныя падраздзяленні [5]:
- Рэктарат;
- 2 факультэта:
- Факультэт прафесійнага развіцця кіруючых работнікаў адукацыі,
- Факультэт прафесійнага развіцця спецыялістаў адукацыі,
- 6 кафедраў;
- 4 кіравання;
- 4 цэнтра;
- 8 аддзелаў;
- Аспірантура;
- Бібліятэка;
- Інтэрнат.
Сістэма менеджменту якасціПравіць
28—29 сакавіка 2011 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці (перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, метадычнае забеспячэнне дзейнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў у межкурсавы перыяд), навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці акадэміі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках правядзення сертыфікацыйнага аўдыту органам па сертыфікацыі сістэм кіравання БелДІСС 4 мая 2011 года ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» выдадзены «Сертыфікат адпаведнасці».[6]
РэктарыПравіць
- Аляксандр Іванавіч Жук (1992—2000)
- Алег Ігнатавіч Таўгень (2000—2011)[7]
- Андрэй Пятровіч Манастырны (2011—2022)
- Алег Віктаравіч Дзячэнка (з 2022)
Зноскі
- ↑ http://newsby.org/documents/sovetm/pos05/sovmin05756.htm Навіны Беларусі. Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь
- ↑ http://mozyrroo.by/files/Post_198.doc(недаступная спасылка) Пастанова міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2011 г. № 198 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб заснаванні дадатковай адукацыі дарослых»
- ↑ http://www.academy.edu.by/academy/oficialno.html Архівавана 24 жніўня 2012. Афіцыйны сайт акадэміі. Афіцыйна
- ↑ http://regnum.by/news/belarus/516293.html(недаступная спасылка) REGNUM. Беларусь. Акадэмія паслядыпломнай навучання адзначыла 50-гадовы юбілей
- ↑ http://www.academy.edu.by/academy/struktura.html Архівавана 24 жніўня 2012. Афіцыйны сайт акадэміі. Структура
- ↑ http://www.academy.edu.by/images/stories/sertif/sertif.jpg(недаступная спасылка) Сертыфікат Адпаведнасці
- ↑ Землякоў славутыя імёны