Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму
Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму — вышэйшая навучальная ўстанова Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму | |
---|---|
Академія праці, соціальних відносин і туризму | |
Арыгінальная назва | Академія праці, соціальних відносин і туризму |
Міжнародная назва | Academy of Labour, Social Relations and Tourism |
Заснаваны | 1993 |
Юрыдычны адрас | вул. Кальцэвая дарога 3а, г. Кіеў, Украіна |
Сайт | socosvita.kiev.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьАкадэмія была ўтворана ў 1993 годзе на базе Вучэбна-метадычнага цэнтра Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, першапачаткова называлася Акадэміяй працы і сацыяльных адносін. У пачатку 2010-х гадоў да акадэміі былі далучаны яшчэ дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся Федэрацыі прафсаюзаў Украіны. Гэта Харкаўскі сацыяльна-эканамічны інстытут і Інстытут турызму ў Кіеве. З-за гэтага ў красавіку 2013 года акадэмія працы і сацыяльных адносін была перайменаваная ў Акадэмію працы, сацыяльных адносін і турызму.
Навучальная ўстанова ажыццяўляе падрыхтоўку на кваліфікацыйных узроўнях «бакалаўр», «магістр» і «доктар філасофіі», у акадэміі ёсць дзённая, завочная і дыстанцыйная формы адукацыі. Падрыхтоўка бакалаўраў і магістраў ажыццяўляецца па сямі спецыяльнасцях: права, сацыяльная работа, сацыялогія, прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць, маркетынг, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, менеджмент, турызм. Функцыянуе два факультэты: юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі, сацыяльных адносін і турызму, таксама дзейнічае Інстытут прафсаюзнага руху.