Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР
Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР — першая галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.
Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР | |
---|---|
АСГН БССР | |
![]() |
|
Галоўны будынак АСГН БССР. Мінск, вуліца Кавалерыйская, 1 | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d] |
Афіцыйныя мовы | Руская, Беларуская |
Кіраўнікі | |
прэзідэнт | акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч |
вучоны сакратар | акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 24 студзеня 1957 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 15 чэрвеня 1961 |
Галіна | сельская гаспадарка |
Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне правіць
Да 1956 г. сельскагаспадарчыя навуковыя ўстановы знаходзіліся ў складзе АН БССР. Вылучаючы аграрную навуку са складу Акадэміі навук, чыноўнікі кіраваліся тым, што навукова-даследчыя ўстановы ў галіне сельскай гаспадаркі «далёкія ад вытворчасці», а таму «малаэфектыўныя»[1]. 14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесу[2].
24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова №36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».[3]
Кіраўніцтва Акадэміі правіць
Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч. Вучоным сакратаром на працягу усяго існавання Акадэміі з’яўляўся акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо.
Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні:
- Аддзяленне земляробства, меліярацыі і раслінаводства — акадэмік-сакратар Віктар Іванавіч Шэмпель
- Аддзяленне механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі — акадэмік-сакратар Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура
- Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі — акадэмік-сакратар Майсей Калінікавіч Юскавец
У 1959 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі:
- Аддзяленне земляробства і раслінаводства — акадэмік-сакратар Віктар Іванавіч Шэмпель
- Аддзяленне меліярацыі і лясной гаспадаркі — акадэмік-сакратар Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў
- Аддзяленне механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі — акадэмік-сакратар Мікалай Аляксеевіч Сазонаў
- Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі — акадэмік-сакратар Майсей Калінікавіч Юскавец
Расфарміраванне. Далейшы лёс правіць
Акадэмія была расфарміравана ў 1961 г.[4], яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.
З мэтай прадухіліць негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук[5].
Ацэнкі дзейнасці правіць
Хаця інстытуцыяналізацыю акадэмічнай аграрнай навукі можна расцэньваць як з'яву пазітыўную (аграрныя навуковыя ўстановы існавалі як у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, так і ў Аддзяленні біялагічных навук АН БССР, а са стварэннем АСГН БССР былі сабраныя ў адной - профільнай - арганізацыі), але, па выразе акадэміка С.Г. Скарапанава, у 1956 быў пачаты працэс «вымывання» вучоных-аграрыяў з Акадэміі навук БССР: калі ў 1969 у АН БССР было 18 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў сельскагаспадарчага профілю, то ў 1989 г. - толькі 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў[1].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б Скарапанаў С.Г. Шасцiдзесяцiгоддзе Акадэмii навук БССР i развiццё сельскагаспадарчай навукi Беларусi // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. - 1990. - №1. - С. 13-19.
- ↑ Национальная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2012. - Мн.: Белорусская наука, 2011.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 января 1978 г. №8 "О признании утратившими силу решений Правительства БССР по вопросам науки" - ПЕРЕЧЕНЬ утративших силу решений Правительства БССР по вопросам науки, п. 17
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.06.1961 N 349 "Об упразднении Академии сельскохозяйственных наук БССР"
- ↑ Отчёт о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 г. - Мн., 1963.