Акадэмія тэатральнага мастацтва імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве

Акадэмія тэатральнага мастацтва імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве (польск.: Akademia Teatralna im. Aleksandra Zelwerowicza w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю з сядзібай у Варшаве.

Акадэмія тэатральнага мастацтва імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве
польск.: Akademia Teatralna im. Aleksandra Zelwerowicza w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Akademia Teatralna im. Aleksandra Zelwerowicza w Warszawie
Міжнародная назва Aleksander Zelwerowicz National Academy of Dramatic Art in Warsaw
Заснаваны 1946
Рэктар Войцех Малайкат
Рэктар Войцех Малайкат[d]
Студэнты 400
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Мядовая 22/24,
00-246 г. Варшава, Польшча
Сайт akademia.at.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Установа была заснавана ў 1946 годзе, працягваючы традыцыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва. Першы копус вучэльні знаходзіўся ў Лодзі. У 1949 годзе навучальная ўстанова была пераведзена ў Варшаву. З 1955 года сядзіба акадэміі знаходзіцца ў будынку XVIII стагоддзя Collegium Nobilium на вуліцы Мядовай. У 1955 годзе ўстанове было прысвоена імя Аляксандра Зельвяровіча, а праз сем гадоў яна атрымала статус акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы. Пасля пераезду ў 1949 годзе з Лодзі ў Варшаву рэктарам акадэміі стаў Ян Крэчмар, які займаў гэтую пасаду да 1967 года. У 1970-1981 гадах рэктарам школы быў Тадэвуш Ламніцкі. Функцыі рэктара таксама выконвалі Анджэй Лапіцкі і Ян Энглерт. На працягу іх кадэнцый была адноўлена былая сцэна канвінкта піяраў, якая атрымала назву ТЭАТР Collegium Nobilium. У цяперашні час тут ставяцца дыпломныя спектаклі акцёрскага аддзялення.

Структура

правіць
  • Акторскае аддзяленне
  • Рэжысёрскае аддзяленне
  • Аддзяленне тэатразнаўства
  • Аддзяленне лялькавага мастацтва ў Беластоку

Спасылкі

правіць