Акадэмія тэатра і кіно (Будапешт)
Акадэмія тэатра і кіно (венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem) — універсітэт, заснаваны ў 1865 годзе ў Будапешце, Венгрыя. Лічыцца адной з лепшых тэатральных навучальных устаноў у Венгрыі[1].
Акадэмія тэатра і кіно | |
---|---|
венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | венг.: Színház- és Filmművészeti Egyetem |
Заснаваны | 1865 |
Рэктар | Геза М. Тот(руск.) бел. |
Студэнты | 500 навучаецца штогод |
Размяшчэнне | г. Будапешт, Венгрыя |
Юрыдычны адрас | Vas u. 2/c, H-1088 Budapest |
Сайт | szfe.hu |
![]() |
ГісторыяПравіць
Універсітэт лічыць пачаткам сваёй гісторыі 2 студзеня 1865 года, калі ў звычайнай 3-х пакаёвай кватэры, недалёка ад Нацыянальнага тэатра ў Пешце, адкрыліся першыя ў Венгрыі акцёрскія курсы. У першы год сваёй гісторыі ў ізноў створанай школе навучаліся 28 драматычных акцёраў і 37 оперных студэнтаў. Першыя студэнты праходзілі «уступныя выпрабаванні» 6-8 тыдняў, пасля чаго педагогі прымалі рашэнне аб тым, хто працягне навучанне, а хто не. Жанчыны і мужчыны ў гэтай сістэме адукацыі ў Венгрыі навучаліся паасобна[1].
Першыя трыццаць гадоў акцёрскай адукацыі ў Венгрыі былі звязаны з імем Эдэ Паўлаі(венг.) бел. — вельмі вядомымым рэжысёрам і кіраўніком нацыянальнага тэатра. За сваю выкладчыцкую кар'еру ім былі закладзеныя асновы венгерскай акцёрскай адукацыі. Школа хутка вырасла са сваёй трохпакаёвай кватэры і ў 1875 г была пераведзеная ў больш зручныя памяшканні ў жылым блоку Нацыянальнага тэатра. Аднак, публічныя экзамены, спектаклі і паказы праходзілі на пляцоўках Нацыянальнага тэатра[1].
У 1893 годзе Нацыянальная Венгерская Каралеўская Акадэмія Музыкі і Драмы была рэарганізавана ў Акадэмію музыкі, якая рыхтавала толькі оперных спевакоў. А ў 1905 годзе ад гэтай установы аддзялілася Акадэмія Драмы, якая здабыла свой пастаянны «дом», дзе ўніверсітэт размешчаны і па гэты дзень. Там дзе арганізаваны заняткі студэнтаў і размяшчаецца студэнцкі тэатр.
Кіраўнікі і рэктарыПравіць
- граф Леа Фештэціч(англ.) бел. (1865–1880)
- Оскар Гёмёры (1880–1881)
- Эдзён Петэр Ёжэф фон Міхалавіч(руск.) бел. (1881–1893)
- Эдэ Паўлаі(венг.) бел. (1893-1894)
- Антал Варадзі(венг.) бел. (1894–1907)
- Шандар Шомла(венг.) бел. (1907–1916)
- Імрэ Тот(венг.) бел. (1916–1928)
- Карай Шэбесцьен(венг.) бел. (1928–1930)
- Арпад Одры(венг.) бел. (1930–1937)
- Ферэнц Кіш(венг.) бел. (1937–1944)
- Ферэнц Хонт(венг.) бел. (1945–1948)
- Лаяш Баньяі (1948–1950)
- Шыман Жужа(венг.) бел. (1950–1956)
- Магда Ольці(венг.) бел. (1957–1961)
- Енё Енеі (1961–1964)
- Кальман Надашдзі(венг.) бел. (1964–1979)
- Енё Шыма (1979–1987)
- Карай Казімір(венг.) бел. (1987–1989)
- Дзьёрдзь Ілеш(руск.) бел. (1989–1991)
- Ласла Бабарцы(венг.) бел. (1991–1994)
- Петэр Хусці(венг.) бел. (1994–2001)
- Габар Секей(венг.) бел. (2001–2006)
- Тамаш Ашэр(венг.) бел. (2006–2014)
- Геза М. Тот(руск.) бел. (2014-)
Вядомыя выпускнікіПравіць
- Ласла Ковач (кінааператар)(руск.) бел.
- Вільмаш Жыгманд(руск.) бел.
- Ёжэф Міка(англ.) бел.
- Іштван Саба(руск.) бел.
- Міклаш Янча
- Лаяш Кольтаі(руск.) бел.
- Габар Бодзі(англ.) бел.
- Дэжэ Мадзьяр
- Бела Тар(руск.) бел.
- Геза Рорыг(руск.) бел.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія тэатра і кіно (Будапешт)