Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве

Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (польск.: Akademia Wychowania Fizycznego Józefa Piłsudskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і спецыялізацыяй у сферы фізкультуры і спорту.

Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве
польск.: Akademia Wychowania Fizycznego Józefa Piłsudskiego w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Akademia Wychowania Fizycznego Józefa Piłsudskiego w Warszawie
Міжнародная назва The Jozef Pilsudski University of Physical Education in Warsaw
Заснаваны 1929
Рэарганізаваны 1949
Рэктар Барташ Молік
Рэктар Bartosz Molik[d][1]
Студэнты 5 000
Выкладчыкаў 370
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Марымонцкая 34,
00-968 г. Варшава, Польшча
Сайт awf.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1927 годзе на першым пасяджэнні Навуковага савета па фізкультуры пад старшынствам маршала Юзафа Пілсудскага, дырэктар Цэнтральнай ваеннай школы гімнастыкі і спорту ў Познані прапанаваў стварыць прафесійную школу, якая павінна была б навучаць настаўнікаў фізкультуры для патрэб школ і вайскоўцаў. Быў створаны камітэт па арганзацыі навучальнай установы, названай Цэнтральным інстытутам фізічнага выхавання, які дзейнічаў да 1939 года. Аднаўленне яго пасля вайны было вельмі хуткім. Заняткі для 108 студэнтаў пачаліся 2 снежня 1946 года. Дэкрэт Савета Міністраў ПНР ад 27 ліпеня 1949 года ператварыў школу ў цывільную вучэльню пад назвай Акадэмія фізічнага выхавання імя генерала Караля Сверчэўскага. На чале яе стаў рэктар. У тым жа годзе па ініцыятыве студэнтаў і супрацоўнікаў быў створаны універсітэцкі спартыўны клуб AZS-AWF Warszawa, які існуе да цяперашняга часу. У 1953 годзе на падставе Закона аб вышэйшай адукацыі ад 15 снежня 1951 года былі створаны кафедры і навуковыя цэнтры. У 1952 годзе пачалі функцыянаваць завочныя курсы.

Структура правіць

  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Факультэт рэабілітацыі
  • Факультэт фізічнага выхавання і здароў'я ў Бялай Падляскай

Напрамкі падрыхтоўкі правіць

  • Фізічнае выхаванне
  • Спорт
  • Фізіятэрапія
  • Лячэбная фізкультура
  • Медсястрынства
  • Турызм і рэкрэацыя
  • Касметалогія
  • Персанальнае трэнерства
  • Фізічнае выхаванне ў службах грамадскай бяспекі і абароны

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/eea34b38-b88c-44b7-acb1-5c9a8a9f7d66 Праверана 17 верасня 2022.