Акацыя
Акацыя (Acacia) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Акацыя | |||||||||||||||||||
Дрэва акацыі ў пустыні Негеў | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Acacia Mill., 1754 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб.
Арэал
правіцьАдрозніваецца 750—800 відаў, пераважна ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нацыянальная эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны.
Выкарыстанне
правіць3 шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік. Акацыя серабрыстая вырошчваецца як дэкаратыўная расліна (г. зв. мімоза).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Акацыя // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.